Вы тут

Па тэхнічных прычынах часова недаступны даведачныя web-рэсурсы БЧ і сэрвісы афармлення электронных праязных дакументаў


Па тэхнічных прычынах часова недаступны даведачныя web-рэсурсы БЧ і сэрвісы афармлення электронных праязных дакументаў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Для афармлення праезду і вяртання электронных праязных дакументаў БЧ просіць звяртацца ў білетныя касы.
Пры адсутнасці магчымасці звярнуцца ў касы для вяртання праязных дакументаў адпаведныя заявы прымаюцца для разгляду ў прэтэнзійным парадку на адрас вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030 ці электроннай пошце ns@rw.by. У звароце ў адпаведнасці з заканадаўствам павінны быць указаны прозвішча, імя і адрас заяўніка, прычына звароту і рэквізіты праязнога дакумента, які падлягае вяртанню. Электронныя звароты БЧ рэкамендуе накіроўваць з адрасоў электроннай пошты, на якія зарэгістраваны акаўнты ў сістэме продажу праязных дакументаў.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць у чыгуначных касах або па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Зараз праводзяцца работы па аднаўленні працаздольнасці сістэм.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.