Вы тут

27 студзеня Інстытут гісторыі НАН расчыніць дзверы для ўсіх аматараў гісторыі


Напярэдадні Дня беларускай навукі і з нагоды 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1) пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй. 


У гэты дзень Савет маладых вучоных прэзентуе прафарыентацыйны праект «Акадэмія маладых гісторыкаў». Знаёмства з Інстытутам пройдзе ў фармаце інтэрактыўнай гульні, падчас якой можна будзе даведацца шмат займальных фактаў аб навуковай установе і дзейнасці гісторыкаў. Наведвальнікаў чакаюць экскурсія па археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі Інстытута і лекцыя «Уводзіны ў археалогію», якія пазнаёмяць з найбольш важнымі этапамі ў развіцці айчыннай археалогіі, прыгодамі беларускіх «індыянаў джонсаў» і цікавымі артэфактамі. Таксама адбудзецца віртуальнае падарожжа па Інбелкульту, падчас якога можна будзе перанесціся ў 20-я гады мінулага стагоддзя — эпоху станаўлення беларускай навукі.

Таксама ў праграме Дня адкрытых дзвярэй — майстар-клас па вырабе неалітычных гаршкоў, дзе можна будзе дакрануцца да старажытнага рамяства і нават атрымаць невялікі сувенір — як напамін пра дагістарычныя часы. Ахвотныя змогуць стаць удзельнікамі экскурсіі па горадзе «адрасы Інбелкульта», падчас якой можна будзе прайсціся па тых вуліцах і пабываць у тых мясцінах, дзе роўна 100 гадоў таму нараджалася першая нацыянальная шматпрофільная навуковая ўстанова — Інстытут беларускай культуры, а таксама даведацца, якія сённяшнія гарадскія будынкі захоўваюць памяць аб гэтых падзеях і шмат іншага. 

З 17 студзеня па 11 лютага ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі і 100-годдзю Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць Дні адкрытых дзвярэй. Мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх навуковых арганізацыях Акадэміі навук. У рамках акцыі ёсць унікальная магчымасць наведаць навуковыя ўстановы НАН Беларусі ў Мінску і ў іншых гарадах.
 

ПРАГРАМА Дня адкрытых дзвярэй у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі:

  • 10.00 — прэзентацыя прафарыентацыйнага праекта Савета маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі «Акадэмія маладых гісторыкаў» (каб. 223)
  • 11.00 — віртуальная экскурсія «Па месцах Інбелкульта» (каб. 223)
  • 12.00 — экскурсія па археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі (5 паверх, музей)
  • 12.30— майстар-клас «Працэс узнаўлення тэхналогіі вырабу неалітычных гаршкоў» (5 паверх, музей)
  • 14.00 — лекцыя «Уводзіны ў археалогію» (каб. 223)
  • 15.00 — Інтэрактыўная гульня «Інстытут гісторыі НАН Беларусі: займальныя факты» (2 паверх, хол)
  • 19.00 — экскурсія па Мінску "Адрасы Інбелкульта"(пачатак — вул. Чалюскінцаў). 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».