Вы тут

У Ганцавіцкім раёне загінула станочніца, упаўшы ў шахту


У Ганцавіцкім раёне следчыя ўстанаўліваюць акалічнасці смяротнага траўміравання жанчыны, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта.


Фота: СК

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 21 студзеня. У праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб смяротным траўміраванні 45-гадовай станочніцы аднаго з прадпрыемстваў раёна. Па адной з версій, жанчына страціла раўнавагу і ўпала ў шахту станка вышынёй каля 3 м.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. З прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы, канфіскавана дакументацыя па ахове працы, назначана судова-медыцынская экспертыза.

Ганцавіцкі РАСК праводзіць праверку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».