Вы тут

Шымпанзэ могуць перадаваць адзін аднаму веды аб новых тэхналогіях


Шымпанзэ вучацца выкарыстоўваць прылады працы не спантанна, яны перадаюць веданне пра гэта ўнутры групы. Да такой высновы прыйшлі антраполагі, вынікі даследавання апублікаваў навуковы часопіс Nature, перадае ТАСС.


«Нашы назіранні за дзікімі шымпанзэ дапамаглі ўдакладніць, якія характэрныя рысы чалавечай культуры і паводзін сапраўды ўнікальныя. У прыватнасці, мы паказалі, што культурна-тэхналагічная эвалюцыя шымпанзэ і чалавека шмат у чым падобная. Гэта сведчыць аб тым, што здольнасцю перадаваць веды аб новых тэхналогіях мог валодаць яшчэ агульны продак людзей і гэтых прыматаў», — распавяла Катхелейне Копс, прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта, якая ўдзельнічала ў даследаванні.

Адной з адметных рысаў чалавека традыцыйна лічыцца тое, што наш выгляд характарызуе не толькі біялагічная, але і тэхналагічна-культурная эвалюцыя. Пад гэтым словам навукоўцы разумеюць здольнасць людзей вынаходзіць новыя прылады працы і іх уменне перадаваць навыкі па іх стварэнні і прымяненню іншым індывідам. У апошнія гады ўяўленні аб выключнасці чалавечай матэрыяльнай культуры моцна пахіснуліся, што звязана з адкрыццём падобных здольнасцяў у некаторых птушак.

У прыватнасці, яшчэ ў 2018 годзе арнітолагі выявілі, што новакаледонскія вароны здольныя вучыцца вырабляць новыя прылады працы на прыкладзе іншых крумкачоў, а таксама паляпшаць іх характарыстыкі. Копс і яе калегі даказалі, што аналагічнай здольнасцю валодаюць і дзікія шымпанзэ, якія пражываюць у горных рэгіёнах Заходняй Афрыкі, на тэрыторыі прыродаахоўнай зоны Мон-німба на поўдні Гвінеі. Навукоўцы на працягу многіх дзесяцігоддзяў назіраюць за жыццём груп гэтых малпаў і іх узаемадзеяннямі адзін з адным.

Нядаўна антраполагі правялі незвычайны эксперымент. Яны прасачылі, ці змогуць шымпанзэ самастойна асвоіць простую методыку выкарыстання каменных прылад працы для расколвання арэхаў. Падобным чынам навукоўцы спрабавалі праверыць, ці могуць малпы перадаваць падобныя веды іншым шымпанзэ ці ж яны асвойваюць іх толькі спантанна.

У адпаведнасці з умовамі эксперыменту, падчас прагулак па тэрыторыі Мон-німба навукоўцы насілі з сабой не толькі свае інструменты, але і камяні, арэхі і плады розных пальмавых дрэў. Калі яны сустракаліся з групай прыматаў, антраполагі садзіліся на зямлю і паказвалі малпам прылады працы, расколатыя і цэлыя арэхі, а таксама плады пальмавых дрэў.

Пасля гэтага навукоўцы сыходзілі, пакідаючы прылады працы і арэхі на зямлі, і пачыналі сачыць за паводзінамі малпаў. Гэтыя назіранні паказалі, што прыматы ні з адной групы шымпанзэ ніколі не пачыналі карыстацца камянямі для расколвання арэхаў, калі да гэтага яны не бачылі, як падобнымі прыладамі працы карыстаецца чалавек ці іншая малпа.

Падобныя вынікі назіранняў, як лічаць Копс і яе калегі, кажа на карысць існавання матэрыяльнай культуры сярод шымпанзэ і ставіць пад сумнеў тэорыю аб выключна спантанным засваенні прылад працы гэтымі прыматамі. Наступныя назіранні за эвалюцыяй аблічча прылад працы ў розных групах дзікіх шымпанзэ дапамогуць канчаткова пацвердзіць гэта адкрыццё, падсумавалі навукоўцы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.