Паведамленне пра гэта паступіла ў міліцыю ад суседа пацярпелага раніцай. Ён прыйшоў наведаць мужчыну і той расказаў, што ноччу падвергнуўся насіллю з боку двух мужчын. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі ўсе абставіны здарэння.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, аказалася, што каля 22 гадзін у дом да 65-гадовага пенсіянера ўвайшлі двое мужчын і сталі збіваць яго, патрабуючы грошы. Па папярэдняй версіі, удары зламыснікі наносілі падручнымі прадметамі і зэдлікам. Пасля чаго налётчыкі ўзялі сякеру і сказалі, што адсякуць мужчыну пальцы, калі той не аддасць каштоўнасці і зберажэнні.
У выніку злачынцы завалодалі 150 рублямі і прадуктамі харчавання. Аператыўнікі высветлілі маршрут перамяшчэння падазраваных і ўстанавілі іх асобы. Зламыснікамі аказаліся двое раней неаднаразова судзімых жыхара раёна 31 і 46 гадоў. Яны затрыманы. Распачата крымінальная справа за разбой.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.