Вы тут

Стартаваў 57-ы інтэрнацыянальны «Зорны паход»


Сёння каля галоўнага корпуса БДПУ адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны старту інтэрнацыянальнага «Зорнага паходу» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Гэты праект рэалізуецца ў ВНУ з 1966 года.


Удзел у мітынгу ўзялі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, прадстаўнікі пасольстваў Расійскай Федэрацыі, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў генерал-маёр Анатоль Адоньеў, сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Варвара Сярова.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў «Зорнага паходу» звярнуўся намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай:

— 2022 год аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. У патрыятычным выхаванні моладзі Міністэрства адукацыі адводзіць гэтаму пытанню цэнтральнае месца, асабліва гераічнаму подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Студэнцкая моладзь пастаянна наведвае ветэранаў, ускладае кветкі да абеліскаў, узаемадзейнічае па гэтым напрамку са школьнікамі. Такія мерапрыемствы ўносяць уклад у прадухіленне спробаў перапісвання гісторыі. Традыцыйна «Зорны паход» дапамагае ў прасоўванні іміджу педагога, папулярызацыі сістэмы адукацыі, умацаванні дружбы паміж дзяржавамі, наладжванні сяброўскіх і дзелавых адносін.

Да ўдзельнікаў «Зорнага паходу» звярнулася таксама першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева: 

— Ва ўніверсітэце ёсць выдатная традыцыя — пасля сесіі падчас зімовых канікул студэнты адпраўляюцца па месцах баявой славы беларускага народа. Першы «Зорны паход» стартаваў у 1966 годзе з гэтай плошчы. Таму сімвалічна, што 57 паход, прысвечаны Году гістарычнай памяці, таксама пачнецца менавіта адсюль. Асноўная мэта і ідэя праекта — перш за ўсё ўшанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, захаваць памяць і праўду аб падзеях тых гадоў...

Разам з беларускімі студэнтамі ў інтэрнацыянальным 57-м Зорным паходзе бяруць удзел студэнты з Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Студэнцкая моладзь і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы, трэнінгі і спартыўныя спаборніцтвы, выступяць з канцэртнымі праграмамі для навучэнцаў і жыхароў рэгіёнаў.

Працягнецца «Зорны паход» да 28 студзеня

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.