Вы тут

Праект «Зімовы ўніверсітэт — 2022» рэалізуецца ў БДУ


Адукацыйны праект праходзіць сёлета ў трэці раз. Яго арганізатарам выступіў Цэнтр прафарыентацыі, студэнцкага адміністравання і працаўладкавання БДУ. Заняткі арганізаваны ў анлайн-фармаце на платформе Адукацыйнага партала БДУ.


Стаць удзельнікамі «Зімовага ўніверсітэта» могуць студэнты, магістранты і аспіранты незалежна ад месца іх вучобы і пражывання. Далучыцца да навучання можна на любым этапе. Для гэтага неабходна прайсці рэгістрацыю, стварыць уліковы запіс, пазначыць электронны адрас і выбраць тэму курса, які зацікавіў.

Адукацыйная праграма «Зімовага ўніверсітэта — 2022» уключае 32 курсы розных профіляў. Дысцыпліны дзеляцца на чатыры блокі: прыродазнаўчы, гуманітарны, сацыяльна-эканамічны і тэхнічны. Увазе прапануюцца, напрыклад, такія курсы, як «Пратакол і этыкет міжнародных зносін», «Мода як феномен культуры», «Інтэгратыўная фалькларыстыка», «Міжкультурная кампетэнтнасць», «Біямедыятары ў раслінах», «Эвалюцыйная біялогія», «Брэндынг тэрыторый», «Web-праграмаванне», «Фотажурналістыка: кампазіцыя рэпартажнай фатаграфіі» і іншыя. 

У час навучання слухачы змогуць наведаць факультатыўныя заняткі па навучальных праграмах, азнаёміцца з аўтарскімі курсамі выкладчыкаў БДУ.

У рамках Міжнароднага тыдня «Зімовага ўніверсітэта» з лекцыямі выступяць прадстаўнікі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы, Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, Пушчынскага дзяржаўнага натуральна-навуковага інстытута (Расія), Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў (Пакістан) і Універсітэта Кальяры (Італія).
Пасля заканчэння навучання ўсе слухачы атрымаюць сертыфікаты.

Больш падрабязна з праграмай «Зімовага ўніверсітэта — 2022» у БДУ можна азнаёміцца тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.