Вы тут

Добраўпарадкаванне тэрыторый, уладкаванне праездаў: УКП Магілёва расказала аб планах па рамонце двароў


Ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў Магілёва распавялі аб планах па рамонце дваровых тэрыторый абласнога цэнтра ў гэтым годзе, перадае БелТА.


Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні ўпраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Дзяніс Койда, у Ленінскім раёне пільную ўвагу нададуць мікрараёну Казіміраўка. «Тут па 42 адрасах плануецца замена асфальтабетоннага пакрыцця — усяго каля 6 тыс. кв. м. па 186 адрасах у Ленінскім раёне плануецца ўладкаванне пешаходных дарожак і рамонт дарожнага пакрыцця аб’ёмам 1,3 тыс. кв. м. У планах у камунальнікаў і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый- стварэнне і акультурванне кветнікаў, рамонт дзіцячага, спартыўнага і гаспадарчага абсталявання і ўстаноўка малых архітэктурных формаў», — распавёў ён.

У Кастрычніцкім раёне ў гэтым годзе плануюць адрамантаваць амаль 13 тыс. кв. м праездаў у дварах, уладкаваць і адрамантаваць амаль 1, 7 тыс.кв. м пешаходных дарожак.

«Будуць праводзіцца работы і па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый. Плануецца замена 275 лавак і больш за 190 адзінак дзіцячага і спартыўнага абсталявання, прывядзём у парадак і ўсталюем больш за 60 малых архітэктурных формаў, — дадаў Дзяніс Койда. — Таксама сёлета адрамантуем гаспадарчае абсталяванне ў дварах — усяго 82 штукі. Традыцыйна прывядуць у парадак і аформяць газоны і клумбы. Прыблізны кошт работ па рамонце дваровых тэрыторый у Кастрычніцкім раёне складзе Br650 тыс.».

Па словах Дзяніса Койды, да рамонту дваровых тэрыторый падыходзяць па заяўным прынцыпе. «Спіс планаваных рамонтных работ фарміруецца па пісьмовых зваротах грамадзян. Людзі могуць звярнуцца ў ЖРЭУ па месцы жыхарства, непасрэдна ва УКП альбо пакінуць заяўку ў службе 115», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара.

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».