Вы тут

Гусакоў: Беларуская вакцына стымулюе выпрацоўку антыцелаў супраць COVID-19 не ніжэй за сусветныя аналагі


Беларуская вакцына стымулюе выпрацоўку антыцелаў супраць COVID-19 на ўзроўні не ніжэйшым за сусветныя аналагі. Аб гэтым заявіў у інтэрв’ю БелТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.


Фота прэс-службы НАН.

«Прататып беларускай вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі ўжо гатовы. Ён праходзіць этапы лабараторных даследаванняў і папярэднія даклінічныя выпрабаванні на дробных жывёлах. Устаноўлена, што вакцына бяспечная, добра пераносіцца і не выклікае пабочных з’яў. Адзначу, што выкарыстанне беларускай вакцыны стымулюе выпрацоўку антыцелаў супраць віруса CoV-2 на ўзроўні не ніжэйшы за сусветныя аналагі», — сказаў Уладзімір Гусакоў.

У 2022 годзе на чарзе глыбокія даклінічныя выпрабаванні, якія будуць выконвацца пасля выпуску доследна-прамысловай партыі.

«Пасля завяршэння даклінічных выпрабаванняў пяройдзем на клінічныя даследаванні. Іх мэтай стане ўсебаковая ацэнка бяспекі і эфектыўнасці, так званы гумаральны і клеткавы імунны адказ. Затым вакцына паступіць у свабоднае абарачэнне», — адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.

«З улікам таго, што з’яўляюцца ўсё новыя штамы віруса, вакцына будзе адаптавана да тых з іх, якія будуць цыркуляваць на момант яе вытворчасці. Тэхналогія вытворчасці дае магчымасць аператыўна ўлічваць усе змяненні і мутацыі і пастаянна актуалізаваць склад вакцыны, каб яе эфектыўнасць была максімальнай», — звярнуў увагу Уладзімір Гусакоў.

Вакцына распрацоўваецца спецыяльнай групай вядучых вучоных у галіне вірусалогіі, імуналогіі, генетыкі і клетачнай інжынерыі. Распрацоўка выконваецца сумесна РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя і Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.