Вы тут

Столінская бальніца плануе вясной завяршыць рэканструкцыю сістэмы падачы кіслароду


У Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы гэтай вясной плануюць завяршыць рэканструкцыю сістэмы падачы кіслароду, паведаміў БелТА галоўны ўрач ЦРБ Віктар Майсюк.


«Пачалі мадэрнізацыю ў кастрычніку. Цяпер работы працягваюцца. Па дагаворы, газіфікатары павінны быць устаноўлены да красавіка. Але мы плануем зрабіць у больш раннія тэрміны. Як запэўніваюць будаўнікі, гэта можа адбыцца ў лютым», — расказаў Віктар Майсюк. Усе працы праводзяцца за рахунак абласнога бюджэту. На гэтыя мэты выдзелена Br855 тыс.

Рэканструкцыя ў бальніцы падзелена на дзве чаргі. На першым этапе кісларод правялі да інфекцыйнага корпуса. Цяпер там выведзены 30 кіслародных кропак з магчымасцю раздвойвання. Другі этап прадугледжвае закупку двух газіфікатараў аб’ёмам па 3 т.

«Наша кіслароднае забеспячэнне нашмат палепшыцца. Цяпер можам працаваць на балоннай сістэме. Потым пяройдзем на газіфікатары і ўжо пры неабходнасці будзем выкарыстоўваць балоны», — растлумачыў галоўны ўрач. З кіслароднай станцыі лячэбны газ паступае да асноўнага і інфекцыйнага карпусоў бальніцы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.