Вы тут

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена пашыраць узаемадзеянне з Аўстраліяй у розных галінах


Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Аўстраліі з нацыянальным святам — Днём Аўстраліі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь і Аўстралія адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, аднак летапіс добрых партнёрскіх сувязей паміж дзвюма краінамі налічвае значна большы перыяд.

«Беларусь і Аўстралію, як бы далёка яны ні знаходзіліся адна ад адной, аб’ядноўваюць не толькі ўстойлівыя дзелавыя кантакты, паспяховая рэалізацыя гуманітарных праектаў, але ў першую чаргу моцныя чалавечыя адносіны, у тым ліку дзякуючы сотням сем’яў з беларускімі каранямі, якія зараз жывуць на аўстралійскай зямлі», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нязменную зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні плённага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Кіраўнік дзяржавы пажадаў народу Аўстраліі міру, дабрабыту і працвітання.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?