Вы тут

Кіраўнік НАН Беларусі: Трэба сфарміраваць навуковую базу для штучнага інтэлекту


Беларускім вучоным трэба сфарміраваць навуковую базу для штучнага інтэлекту. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю БелТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.


Фота: pexels.com

«Ужо ў бліжэйшай перспектыве нам трэба будзе сфарміраваць навуковую базу для штучнага інтэлекту, якая забяспечвае яго выкарыстанне для апрацоўкі вялікіх даных і рэалізацыі канцэпцыі „Інтэрнэт за ўсё“. Даследаванні і распрацоўкі ў галіне цыфравізацыі і штучнага інтэлекту стануць асновай для разумных сістэм у самых розных галінах — ад смарт-энергетыкі і разумных гарадоў да аховы здароўя і задач, звязаных з прыняццем кіраўніцкіх рашэнняў і аўтаматызацыяй адміністрацыйных працэдур», — сказаў Уладзімір Гусакоў.

Сярод яркіх вынікаў працы навукоўцаў ён назваў офісны суперкамп’ютар «СКІФ-ГЕА-ЦАД РБ» прадукцыйнасцю больш за 100 трлн аперацый у секунду. «Гэта ў 10 разоў больш, чым у папярэдніх мадэлей. І гэта не проста фізічнае нарошчванне вылічальнай магутнасці, а работа пад запыты рэсурсаёмістых дадаткаў», — падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН.

На аснове акадэмічных суперкамп’ютэрных тэхналогій цяпер функцыянуюць комплекс для правядзення выпрабаванняў элементаў аўтатранспартных сродкаў, сістэма мадэлявання і інжынернага аналізу карданных перадач, сістэма разліку гідрамеханічных трансмісій, тэлемедыцынская сістэма дыстанцыйных кансультацый па лічбавых флюараграфічных даследаваннях, цэнтралізаваная сістэма электроннай выпіскі лекавых сродкаў.

У НАН створаны Рэспубліканскі суперкамп’ютарны цэнтр калектыўнага карыстання на базе суперкамп’ютарных канфігурацый СКІФ і базавая інфраструктура інфармацыйных тэхналогій для пошуку радовішчаў вуглевадародаў і калійных солей, інфармацыйна-тэхналагічная сістэма аналізу геолага-геафізічнай інфармацыі для разведкі радовішчаў нафты і газу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».