Вы тут

У Мінску затрыманы злодзей, які за тыдзень учыніў шэсць крадзяжоў аўто


У Мінску затрыманы серыйны згоншчык аўто, паведамілі ў МУС.


Скрыншот з відэа МУС

На 44-гадовага жыхара сталіцы выйшлі шпікі гарадской міліцыі. Мужчына падазраецца ў шасці крадзяжах аўтамабіляў, учыненых на працягу апошняга тыдня.

Фігурант выбіраў старыя іншамаркі, узломваў асяродкі дзвярэй і, пракручваючы падручнымі сродкамі замак запальвання, запускаў рухавік. Як правіла, ездзіў па горадзе.

Мінчаніна затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Падчас асабістага ператрусу ў яго знойдзеныя прыстасаванні для ўжывання наркотыкаў.

У адносінах да падазронага распачаты крымінальныя справы за крадзеж транспартных сродкаў. Правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.