Вы тут

МВФ прагназуе запаволенне росту сусветнага ВУП


Распаўсюджванне амікрон-штаму каранавіўсу, рост коштаў на энерганосьбіты, спад у сектары нерухомасці Кітая і больш павольнае, чым чакалася, аднаўленне прыватнага спажывання абмяжоўваюць перспектывы глабальнага эканамічнага росту. Пра гэта гаворыцца ў студзеньскім дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе Euronews.


У дакладзе МВФ перагледзеў прагнозы па росце сусветнай эканомікі ў бок паніжэння. Так, згодна з новымі ацэнкамі, у бягучым годзе тэмпы росту сусветнага ВУП складуць 4,4 працэнта, у кастрычніцкім прагнозе гэты паказчык быў роўны 4,9 працэнта. У краінах еўразоны ВУП дадасць 3,9 працэнта.

«У пачатку трэцяга года пандэміі колькасць загінуўшых павялічылася да 5,5 млн, а спадарожныя эканамічныя страты, як чакаецца, да канца 2024 года складуць каля $13,8 трлн», — заявіла першы намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ Гіта Гапінат.

У МВФ таксама ўказалі на магчымасць з’яўлення глабальных рызык, паколькі геапалітычная напружанасць застаецца высокай, а надзвычайная сітуацыя ў сферы клімату, якая працягваецца, азначае, што верагоднасць буйных стыхійных бедстваў застаецца павышанай.

Прэв’ю: pexels.com 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

У Беларусі сёння няма ніводнага прадпрыемства, дзе б ні працавалі выпускнікі БНТУ.

Эканоміка

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Выконваючы праграму па імпартазамяшчэнні, зараз можна зарабіць сапраўды вялікія грошы.

Грамадства

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.