Вы тут

У Мінскай вобласці з пачатку года ў ДТЗ загінулі дзесяць чалавек


У Мінскай вобласці з пачатку года адбылося 53 дарожна-транспартных здарэнні, у выніку якіх 10 чалавек загінулі, 63 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 4 аўтааварыі адбыліся з удзелам непаўналетніх. Аб гэтым паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама, перадае БелТА.


У 2021 годзе ў Мінскай вобласці адбылося 655 ДТЗ, у якіх 139 чалавек загінулі і 683 атрымалі траўмы.

«Паводле статыстыкі аварыйнасці самымі распаўсюджанымі прычынамі траўміравання і гібелі людзей на дарозе з’яўляюцца няправільны выбар хуткасці руху кіроўцамі, невыкананне дыстанцыі, правілаў абгону і манеўравання. Вялікая хуткасць часта прыводзіць да перакульвання, сутыкненняў і з’ездаў у кювет транспартных сродкаў, асабліва ў неспрыяльных умовах надвор’я. Праблемай мінулага года стаў і пешаходны траўматызм. Асноўныя прычыны ДТЗ з пешаходамі — ігнараванне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап’янення, а таксама парушэнне патрабаванняў правілаў праезду нерэгуляваных пешаходных пераходаў кіроўцамі транспартных сродкаў», — распавялі ў ДАІ.

28 студзеня па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён будзе накіраваны на прапаганду выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Вартавыя дарог Мінскай вобласці правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, наведаюць установы адукацыі, нагадаюць усім удзельнікам дарожнага руху аб іх правах і абавязках, наступствах невыканання ПДР, адказнасці за розныя парушэнні ў сферы дарожнай бяспекі. Пешаходам яшчэ раз раскажуць, як правільна пераходзіць праезную частку, нагадаюць аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».