Вы тут

У Нясвіжскім раёне нецвярозая кіроўца знесла агароджу


Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ Нясвіжскага РАУС выбывалі на паведамленне аб ДТЗ у вёску Студзёнкі Нясвіжскага раёна.


Па інфармацыі Нясвіжскага РАУС, 50-гадовая вадзіцель не справілася з кіраваннем і здзейсніла наезд на агароджу прыватнага дома. Пасля чаго сама паведаміла пра тое, што адбылося ў дзяжурную частку райаддзела міліцыі.

Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі выявілі ў жанчыны прыкметы алкагольнага ап’янення. Агляд паказаў 1,36 праміле алкаголю ў выдыхаемым паветры. Жанчына растлумачыла, што ўжывала спіртное, пасля чаго накіроўвалася дамоў. Дарэчы, адлегласць да дома жанчыны каля 20 кіламетраў. На шчасце, паездка скончылася амаль не пачаўшыся. Абышлося без пацярпелых, хіба што давядзецца рамантаваць агароджу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.