Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з паслом Кубы


Вітаючы пасла ў Палаце прадстаўнікоў, спікер ніжняй палаты падкрэсліў, што гэта ўжо не першая такая сустрэча. Звярнуўшы ўвагу на тое, што неўзабаве Хуан Вальдэс Фігераа завершыць сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што ў яго застануцца добрыя ўражанні і ўспаміны аб нашай краіне, гасціннасці беларускага народа.


— За час работы тут вы зрабілі вельмі шмат для ўмацавання даверлівых адносін паміж Беларуссю і Кубай, — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. — У 2019 годзе пры вашым непасрэдным удзеле адбыўся візіт Прэзідэнта Кубы ў Рэспубліку Беларусь, падчас якога былі абмеркаваны важныя пытанні з Прэзідэнтам нашай краіны. Была створана аснова для далейшай работы — і на міжнароднай арэне ўзаемадзеяння, і ў развіцці эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Важна, што і ў час вашай работы, і старшынства Рэспублікі Беларусь у Еўразійскім эканамічным саюзе Куба атрымала статус назіральніка.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў і важнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін. Беларускія парламентарыі гатовыя прыняць з візітам старшыню парламента Кубы, спадара Ласа Эрнандэса. У той жа час рыхтуецца візіт у Кубу, які адбудзецца ў наступным месяцы, намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыя Міцкевіча.

Гаворачы аб парламенцкіх сувязях, спікер ніжняй палаты падкрэсліў, што апошнім часам мы вельмі прадукцыйна ўзаемадзейнічаем на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Па яго словах, трэба і далей цесна супрацоўнічаць, асабліва гэта датычыцца Міжпарламенцкага саюза Лацінаамерыканскага парламента.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падзякаваў паслу, што той за час сваёй работы ў нашай краіне наладзіў плённыя кантакты з парламенцкімі групамі дружбы Беларусі і Кубы, якія часта прымалі заявы, накіраваныя супраць таго ціску і санкцый, што аказваюцца сёння на Рэспубліку Беларусь. «У будучыні нам трэба больш цесна працаваць па гандлёва-эканамічным пагадненні, згодна з тым планам дзеянняў, які быў падпісаны паміж нашымі ўрадамі, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — Тым больш ёсць цікавыя праекты: і па сельскай гаспадарцы, і па машынабудаўнічай прадукцыі. Перакананы, што гэтыя кантакты будуць развівацца толькі ў станоўчым кірунку: задзел вамі зроблены добры».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Супрацоўніцтва толькі мацнее

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?