Вы тут

Столтэнберг: НАТА за некалькі дзён можа разгарнуць у Чарнаморскім рэгіёне 5 тыс. чалавек


НАТА пры неабходнасці можа за некалькі дзён разгарнуць у краінах альянсу ў Чарнаморскім рэгіёне перадавы атрад Сіл рэагавання колькасцю 5 тыс. чалавек. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, прадстаўляючы адказ НАТА на прапановы Расіі па бяспецы, паведамляе ТАСС.


«НАТА спадзяецца на дээскалацыю ва Украіне і прапануе Расіі дыялог, але паралельна павышае гатоўнасць сваіх сіл і прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне і на ўсходзе альянсу, — падкрэсліў Енс Столтэнберг. — Перадавы атрад Сіл рэагавання НАТА ў складзе 5 тыс. чалавек на чале з Францыяй у выпадку неабходнасці можа быць разгорнуты ў рэгіёне на працягу некалькіх дзён».

Па словах Енса Столтэнберга, НАТА цвёрда верыць, што напружанасць і рознагалоссі павінны быць вырашаны шляхам дыялогу і дыпламатыі. «Не шляхам выкарыстання сілы або пагрозы яе прымянення», — сказаў Столтэнберг.

Ён чарговы раз паўтарыў, што НАТА «назірае канцэнтрацыю сіл вакол Украіны, дзе ўжо знаходзяцца больш за 100 тыс. чалавек, і дадатковыя сілы на падыходзе, у тым ліку значнае размяшчэнне ваенных у Беларусі». Енс Столтэнберг таксама заявіў, што альянс назірае значную колькасць сучасных узбраенняў, уключаючы найноўшыя самалёты і комплексы СПА С-400.

Расія і Беларусь цяпер рыхтуюцца да правядзення буйных манеўраў «Саюзная рашучасць — 2022» на тэрыторыі Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.