Вы тут

Атрымліваецца крыху больш адной кватэры на шматдзетную сям’ю


Да такіх высноваў прыходзіш, пасля праглядання статыстыкі жыллёвага будаўніцтва ў сталіцы нашай краіны. А працы ў будаўнікоў на гэтай ніве ні пачаты край. Бо чарга тых, хто мае патрэбу ў жыллі ў Мінску на бягучы момант налічвае больш за 187 тысяч сем’яў.


Фота: pexels.com

Дарэчы, летась, выдзяленне жылля чаргавікам вялося апераджальнымі тэмпамі. А даведзеныя Мінгарвыканкаму заданні па забеспячэнні шматдзетных сем’яў жыллём нават перавыкананы. «Пры заданні 1,6 тысячы сем’яў мы далі магчымасць паляпшэння жыллёвых умоў 1647 сем’ям. Для гэтага было выкарыстана 1757 кватэр у аб’ектах долевага будаўніцтва ў Мінску і горадзе-спадарожніку Смалявічах, а таксама чаргавікам прададзена 40 гатовых кватэр і прадастаўлена 3 кватэры дзяржаўнага жыллёвага фонду», — адзначыла начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алена Лукашэвіч.

А вось чарга агульнай групы маючых патрэбу рухалася не так хутка. Але ім таксама прапанаваліся розныя варыянты палепшыць жыллёвыя ўмовы. Больш за 500 чалавек — работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый — выбіралі паміж будаўніцтвам, атрыманнем арэнднай або сацыяльнай кватэры.

Чыноўнікі ад будаўніцтва запланавалі на гэты год працягнуць як будаўніцтва жылля для маючых патрэбу, у тым ліку ў горадзе-спадарожніку Смалявічах, так і ўзвядзенне арэнднага жылля. У прыватнасці, будзе ўведзены дом па вуліцы Шаранговіча-Гарэцкага. Будзе ўключацца ў абарот вызваленыя кватэры, якія будуць прадастаўляцца ў якасці арэнднага жылля розным катэгорыям грамадзян. У Фрунзенскім раёне плануецца будаўніцтва сацыяльнага жылля. Іншы даступны для работнікаў прадпрыемстваў спосаб, па словах Алены Лукашэвіч, — заключэнне дагавораў долевага будаўніцтва з дзяржаўным забудоўшчыкам з абмежаваным прыбыткам.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.