Вы тут

Як збіраюць зімовы ўраджай шышак у Барысаўскім раёне? Фотарэпартаж.


Штогод у Барысаўскім доследным лясгасе з лістапада па сакавік вядзецца збор сасновых і яловых шышак для ўзнаўлення лясоў у нашай рэспубліцы. Таксама ва ўсіх лясніцтвах лясгаса леснікі збіраюць шышкі ўручную. Так, за снежань 2021 года тут было сабрана больш за тры тоны шышак. Дарэчы, са 100 кілаграм шышак пасля спецыяльнай апрацоўкі ў селекцыйна-насенняводчым цэнтры атрымліваецца ўсяго ад аднаго да трох кілаграмаў сапраўды каштоўнага насення, якое па меры неабходнасці і выкарыстоўваецца для вырошчвання маладога лесу.


На здымках — работнікі мабільнай механізаванай устаноўкі — трактарыст Уладзімір Дайнека і лесавод Андрэй Дзям’янцаў (ён зрывае шышкі поўны працоўны дзень).

Майстар ляснога гадавальніка Раман Лешчык робіць першаснае сартаванне сасновых шышак на месцы іх збору і аглядае плантацыю маладой елкі ў гадавальніку Барысаўскага лясгаса.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».