Вы тут

Супрацоўнікі мытнага паста «Пінск» сустрэліся з вучнямі Беражноўскай сярэдняй школы


Вучні 11 класа Беражноўскай сярэдняй школы Столінскага раёна завіталі ў госці да супрацоўнікаў мытні. Начальнік аддзела мытнага паста «Пінск» Аляксей Жакун расказаў юнакам і дзяўчатам аб гісторыі Брэсцкай мытні і асаблівасцях работы пінскага паста зараз. Аповед атрымаўся наглядным, бо вёўся падчас экскурсіі па пункту пропуску. 


Вучні на экскурсіі ў пункце пропуску «Пінск». Фота Брэсцкай мытні.

Асаблівую цікавасць старшакласнікі праявілі, калі ім паказалі тэхнічныя магчымасці выяўлення схаваных ад мытнага кантролю грузаў. Прадэманстравалі і прыклады работы са службовым сабакам. Адразу ж узніклі пытанні пра магчымасці атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Мытная справа». На гэтае пытанне адказаў інспектар Сяргей Сапон, дарэчы, былы выпускнік Беражноўскай школы.

Як паведаміла галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкай мытні Вера Базака, днямі былі падведзены вынікі работы Брэсцкай мытні ў 2021 годзе. Адзначалася, што павышэнне якасці работы дазволіла скараціць час афармлення тавараў. Цяпер 95 працэнтаў партый тавараў афармляецца не больш, чым за 10 хвілін. У аўтаматычным рэжыме выпушчана 59 працэнтаў экспартных грузаў. Выяўлена больш за 9 кілаграмаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. 

Летам быў уведзены ў строй пасля рэканструкцыі аўтадарожны пункт пропуску «Верхні Церабяжоў». Яго прапускная здольнасць вырасла ўдвая, цяпер пункт можа прапусціць да 900 аўтамабіляў у суткі. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.