Увечары 26 студзеня ў Падляшшы быў знойдзены вайсковец з агнястрэльным раненнем галавы, паведамляе RMF24, перадае БелТА.
Заяву на гэты конт зрабіла 16-я механізаваная дывізія. «Па папярэдніх дадзеных, быў зроблены стрэл з табельнай зброі, у выніку чаго вайсковец загінуў», — гаворыцца ў паведамленні.
Размова ідзе пра 22-гадовага салдата з 9-й танкавай кавалерыйскай брыгады з Бранева. Мужчына не з’явіўся позна ўвечары на інструктаж па месцы нясення службы. Яго знайшлі праз некалькі гадзін у парку ля навучальнага цэнтра. У яго было агнястрэльнае раненне галавы, выратаваць яго не ўдалося. Справа расследуецца ваеннай паліцыяй і пракуратурай.
Прэв’ю: БелТА
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.
Складнікі камфортнага мацярынства.
На месцы царквы, якую спалілі акупанты ў Хомску.
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.