Вы тут

Беларускія палярнікі павіншавалі краіну з Днём навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі


Ад імя ўдзельнікаў 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі яе начальнік Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі ўсім вучоным, даследчыкам і работнікам навуковай сферы краіны:


Фота: НАН Беларусі.

«Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні ад каманды 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі са знамянальнымі для нашай краіны падзеямі — 100-гадовым юбілеем беларускай акадэмічнай навукі, юбілеем першага Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і Днём беларускай навукі!

100 гадоў таму была створана першая дзяржаўная навуковая ўстанова рэспублікі — Інстытут беларускай культуры, што стала пунктам адліку гісторыі станаўлення і развіцця нацыянальнай акадэмічнай навукі.

За векавую гісторыю беларуская навука ўзбагаціла свет цэлай плеядай выбітных вучоных, адкрыццямі сусветнага значэння, дзіўнымі вынаходкамі і сучаснымі тэхналогіямі, аказала вялікі ўплыў на развіццё нашага грамадства і краіны ў цэлым.

Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных паспяхова працягвае і развівае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў. Ваша праца і бясцэнны багаж ведаў з’яўляюцца асновай дабрабыту і дзяржаўнасці нашай краіны, чыё існаванне немагчыма ўявіць сабе без навукова-тэхнічнага развіцця.

Юбілейны год нацыянальнай акадэмічнай навукі мы сустракаем у Антарктыцы новымі навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі — паспяхова рэалізуецца нацыянальная праграма навуковых даследаванняў і міжнародныя праекты, укараняюцца сучасныя прыборныя комплексы і вымяральныя сістэмы, створаныя беларускімі вучонымі, уведзены ў эксплуатацыю новыя сродкі транспарту і сувязі, праводзіцца комплекс інжынерна-тэхнічных работ па падрыхтоўцы першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі да яе пераходу на круглагадовае функцыянаванне.

Рэалізацыя праектаў такога маштабу і ўзроўню пад сілу толькі той краіне, якая праводзіць паслядоўную палітыку міру і згоды, клапоціцца аб перспектыве свайго дынамічнага развіцця і інтэлектуальнага прагрэсу, мае багаты навуковы патэнцыял і працавіты народ! Навука — гэта тое, што паднімае нашы галовы вышэй, а праца навукоўца — заўсёды цікавая, нялёгкая праца, якая ва ўсе часы, нягледзячы ні на што, выклікае глыбокую павагу.

Дзякуй вам за адданасць навуцы, за вашу актыўную, мэтанакіраваную працу, за ўклад у айчынную і сусветную навуку!

Няхай навука ў нашай краіне развіваецца і цягне за сабой усё больш і больш таленавітых, вынаходлівых, мэтанакіраваных людзей, а Ваша высакародная праца не застанецца незаўважанай і будзе адзначана па заслугах усеагульным прызнаннем!

Жадаем вялікіх мэт і імкненняў, вялікіх магчымасцяў і прарываў, адважных ідэй і ўчынкаў, геніяльных думак і адкрыццяў, міру, дужага здароўя і шчасця!

У гонар 100-гадовага юбілею беларускай акадэмічнай навукі на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і флаг лідара перадавой навуковай думкі нашай краіны — Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Каманда 14 Беларускай антарктычнай экспедыцыі:

  • Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
  • Начальнік базы Аляксей Хаткевіч
  • Галоўныя спецыялісты: Уладзімір Несцяровіч, Артур Івашка
  • Урач-хірург Сяргей Пунінскі
  • Вядучыя спецыялісты: Аляксандр Абатурын, Мікалай Зінькевіч, Ягор Корзун, Сяргей Люты, Ігар Аляксееў, Юрый Падшывалаў».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.