Вы тут

У выхадныя сур’ёзныя снегапады з дажджом


У канцы гэтага тыдня паўночнаатлантычныя цыклоны і атмасферныя франты прынясуць у нашу краіну ветранае надвор’е з моцнымі ападкамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу, 28 студзеня, часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і ўдзень у асобных раёнах па поўначы краіны магчыма наліпанне мокрага снегу. Месцамі па краіне, удзень па захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, удзень — ад мінус 1 градуса да 4 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 29 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–6 марозу, удзень — ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла.

А вось у нядзелю, 30 студзеня, у нашай краіне чакаюцца даволі складаныя ўмовы надвор’я. Пройдуць працяглыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і нават дажджу. Уначы і раніцай месцамі мяцеліца. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, удзень у асобных раёнах — да 21–24 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–9 марозу, па захадзе — каля нуля, днём — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак, у апошні дзень студзеня, захаваецца ветранае надвор’е. Часам чакаецца снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. У начныя гадзіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 марозу, удзень — ад нуля да мінус 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты Палюховіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?