Вы тут

У Светлагорскім раёне ў выніку лабавога сутыкнення загінуў кіроўца


Сёння прыкладна ў 7.50 29-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Фольксваген Пола», рухаўся на 46-м кіламетры аўтадарогі Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны з боку Мазыра ў напрамку Бабруйска.


Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.

Па інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас накіравання стаў здзяйсняць абгон транспартнага сродку, які рухаўся папутна, і, не пераканаўшыся ў бяспецы свайго манеўру, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з грузавым аўтамабілем «МАН» пад кіраваннем 39-гадовага вадзіцеля.

У выніку ДТЗ вадзіцель кіроўца «Фальксваген Пола» ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.