БРСМ сумесна з НАН Беларусі далі старт рэспубліканскаму інтэрнэт-праекту «Навука» квіз, прымеркаванаму да Дня беларускай навукі
Моладзі прапануецца з 27 па 30 студзеня на платформе адукацыйнага анлайн-сэрвісу для стварэння крыжаванак і лагічных гульняў прайсці ў гульнявой форме своеасаблівы шлях, звязаны з гісторыяй беларускай навукі, а таксама разгадаць займальныя навуковыя галаваломкі. Для гэтага неабходна зайсці на платформу з любога гаджэта і адказаць на 20 пытанняў.
За найлепшыя паказчыкі (колькасць правільных адказаў) можна атрымаць прыз. Пры роўнай колькасці балаў пераможца будзе вызначаны па найменшым часе праходжання квізу.
Спасылка «Навука» квізу размешчана ва ўсіх цэнтральных пабліках БРСМ у сацсетках «УКантакце», Instagram, Facebook, месенджары Telegram і на сайце БРСМ.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
З'ядноўваюцца супрацьлеглыя рэчы: вялікая прыгажосць і вялікі боль...
На пенсіі жыццё не спыняецца. А вось якім яно будзе — залежыць ад кожнага з нас.
ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап.
У гонар Няскоранага чалавека.