Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы пачнецца ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё.
Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў — больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат — ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных — вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.
Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтва Беларусі «Мільёны сэрцаў». Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.
Фота: БелТА
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.