Маршрут праз польскі пагранпераход «Кукурыкі» на раніцу 28 студзеня застаецца самым загружаным на шляху ў краіны Еўрасаюза, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Польскі напрамак на дадзены момант самы загружаны ў перавозчыкаў. Супрацоўнікі пагранпераходаў на гэтым участку за мінулыя суткі аформілі 62 працэнты фур ад нормы. А на маршруце праз «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы») на 10.00 назіралася чарга з 800 аўтамабіляў.
У Літву накіравалася 70% грузавікоў ад прапускной здольнасці. Найбольшая колькасць фур адзначаецца на шляху праз «Мядзінінкай» (з беларускага боку — «Каменны Лог») — 380 аўто.
Супрацоўнікі латвійскіх пунктаў пропуску выканалі дамоўленасці па афармленні вялікагрузаў на 85%. Самы загружаны шлях пралягае праз «Сілене» (з беларускага боку — «Урбаны») — больш за 390 фур.
Прэв’ю: БелТА
Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.
Каб зрабіць шчаслівым дзіця, трэба спачатку зрабіць шчаслівым сябе.
Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.