Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень дастаткова нестабільны і напружаны, але не забывайце пра інтуіцыю, асабліва ў панядзелак, яна дапаможа пазбегнуць падману. Вашы праекты могуць аказацца незапатрабаванымі, але гэта не падстава для роспачы. Асцярожней са здзелкамі, асабліва калі іх прапануюць новыя партнёры. Рызыка ў найбліжэйшыя дні супрацьпаказана.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні давядзецца клікаць на дапамогу мудрасць і цярпенне, трэба будзе прарабіць вялікую работу над памылкамі. Магчыма, вам захочацца ператварыцца ў невідзімку, каб не прыцягваць да сябе ўвагу. У чацвер будзьце ўважлівыя пры зносінах з калегамі, бо любое неасцярожнае слова можа спрацаваць супраць вас. Пятніца акуне з галавой у вырашэнне асабістых праблем.
У выхадныя пастарайцеся арганізаваць сустрэчу з сябрамі.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць час прыемных і радасных падзей. Ваша жыццё зараз мяняецца да лепшага, вы адкінеце сумневы і смела пойдзеце наперад — да сваёй мэты. Любімы чалавек акажа падтрымку і прыемна здзівіць. Вы яшчэ раз пераканаецеся, што ўсё робіце правільна.


РАК. З'явіцца рэальны шанц ажыццявіць свае задумы. Адзіным ворагам, які пагражае перашкодзіць, будзе ваша ж уласная мітуслівасць. Усё ці амаль усё вы зможаце рэалізаваць, калі будзеце дзейнічаць паслядоўна і лагічна. Канец тыдня можа быць асабліва насычаны і напружаны, але энергіі і сіл у вас хоць адбаўляй.


ЛЕЎ. Не перагружайце сябе працай. Не бярыце на сябе чужыя задачы і праекты. У выхадныя вам неабходна паўнавартасна адпачыць. Пастарайцеся кіраваць сваім эмацыянальным станам, каб ён не стаў разбуральным для навакольных. Цяпер час для падвядзення пэўных вынікаў і вырашэння старых праблем, а не для пачатку чагосьці новага.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні неабходна спыніцца і задумацца, ці правільны выбар вы зрабілі. Можа вярнуцца ваша ранейшае каханне. У прафесійных справах верагодны рэзкія змены, аднак гэта не вельмі паўплывае на вынік. Магчыма, калі вы праявіце зацікаўленасць і актыўнасць, з'явіцца вельмі перспектыўны праект, але неабходна прадумаць дробязі і старанна ўзважыць фінансавыя наступствы.


ШАЛІ. На гэтым тыдні не трэба спяшацца з вырашэннем праблем. Некаторыя з іх могуць знікнуць і самі, няма чаго дарма напружвацца. Удалы момант для таго, каб пагаварыць па шчырасці са сваім выбраннікам. Магчыма, вы зразумееце, што ў вас розныя мэты. У выхадныя творчыя ідэі будуць сыпацца, нібы з рога дастатку.


СКАРПІЁН. Зможаце з лёгкасцю пераадолець практычна ўсе цяжкасці, якія ўзнікаюць на вашым шляху. Вы здольны зрабіць шчаслівым свайго каханага. Калі горы не звернеце, то хоць бы зрушыце з месца. Цяпер ці ніколі. Спрыяльны момант для змены працы і месца жыхарства, прапановы рукі і сэрца, пастаноўкі новых задач. Менавіта зараз вы здольны вырашыць пытанні, якія даўно непакояць вас, і дабіцца поспеху.


СТРАЛЕЦ. Пастарайцеся ў любым становішчы захоўваць спакой. Не патурайце сваім і чужым слабасцям. Адносіны з надзейнымі партнёрамі палепшацца і парадуюць прыкметнымі зрухамі ў дзелавым і асабістым жыцці. У чацвер будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі. У выхадныя паспрабуйце забыцца пра справы і правесці час у прыемнай кампаніі, можна адправіцца за горад.


КАЗЯРОГ. Вы — важная частка мазаікі. Ваш удзел у падзеях тыдня можа здацца нязначным, але насамрэч будзе вызначальны. Ад вас запатрабуюцца адказнасць і здольнасць трымаць сітуацыю пад кантролем. Другую палову тыдня трэба прысвяціць сям'і.


ВАДАЛІЎ. Жыццё поўнае нечаканасцяў. Вас будуць суправаджаць альбо таямніцы, альбо плёткі. На іх не трэба зважаць. Проста рабіце сваю справу. Але не бярыцеся за невыканальнае, інакш складана будзе выблытвацца з сітуацыі. Паспрабуйце не перашчыраваць з эмацыянальнымі выплескамі.


РЫБЫ. Паменш мітусні! Займайцеся толькі неабходнымі справамі, а ўсё астатняе паспрабуйце аддаць будучыні. Калі ж ад нейкіх неадкладных спраў усё ж не пазбавіцца, паспрабуйце вырашыць іх у першую палову тыдня. Да выхадных стомленасць пагражае нагадаць пра сябе. Таму найлепшым для вас варыянтам будзе з'ехаць хоць бы на пару дзён, напрыклад пакатацца на лыжах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».