Вы тут

Лукашэнка аб індывідуальных прадпрымальніках: мы нікога не збіраемся знішчаць


У Беларусі не збіраюцца знішчаць індывідуальных прадпрымальнікаў, але неабходна ўдасканальваць падыходы да іх работы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


«Мы павінны дакладна вызначыцца, хто такія індывідуальныя прадпрымальнікі. Будуць адназначна падтрыманы тыя, хто займаецца вытворчасцю, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Хачу адразу сказаць: мы нікога не збіраемся знішчаць. Мы хочам, каб індывідуальныя прадпрымальнікі, накапіўшы свой капітал, перайшлі на больш высокі ўзровень — стварылі свае прадпрыемствы. Як усе, плацілі падаткі і зараблялі грошы, праяўлялі ініцыятыву».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сярод індывідуальных прадпрымальнікаў вельмі шмат прадпрымальных людзей. «І гэту прадпрымальнасць трэба накіраваць у нармальнае рэчышча. Мы будзем рабіць так, каб не пакрыўдзіць гэтых людзей, таму што мы ж прынялі гэтыя рашэнні (аб падтрымцы прадпрымальніцтва. — Заўвага БЕЛТА). Але трэба іх паварочваць у бок дзяржавы і народа», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.