Гэтыя спартсмены на ўласным вопыце ведаюць, што значыць хадзіць па вастрыі нажа. І не проста хадзіць, а біць рэкорды, захапляць гледачоў і дасягаць поспеху. У гэтым увесь канькабежны спорт, як не даруе памылак.
Канькабежны спорт — самы хуткі з лядовых відаў спорту. Ён жа адзін з самых старажытных відаў спорту. Археалагічныя знаходкі сведчаць, што першымі прататыпамі канькоў людзі карысталіся больш за 3000 гадоў таму. Першай літаратурнай крыніцай, дзе згадваюцца канькі, лічыцца «Хроніка знатнага горада Лондана», напісаная ў 1174 годзе. У 1742 годзе ў Шатландыі з’яввіліся першыя канькабежныя клубы. У 1763 годзе прайшлі першыя спаборніцтвы па бегу на каньках, гэта былі простыя гонкі. А ў 1772 годзе выйшлі першыя правілы канькабежнага спорту. У 1889 годзе ў Нідэрландах адбыўся першы чэмпіянат свету па бегу на каньках. Пераможцам стаў расійскі спартсмен Аляксандр Паншын. У 1892 годзе быў заснаваны Міжнародны саюз канькабежцаў (міжнародная федэрацыя канькабежнага спорту), які прысвоіў спаборніцтвам 1889 статус прафесійных і падобныя спаборніцтвы сталі праводзіцца штогод. У праграму зімовых Алімпійскіх гульняў бег на каньках у мужчын уваходзіў з самага пачатку, з 1924 года, пачынаючы з 1960 праводзяцца і спаборніцтвы сярод жанчын.
Гледачам нескладана зразумець правілы канькабежнага спорту. Галоўны прынцып — спартсмены бягуць парамі супраць гадзіннай стрэлкі. Неважна, хто з пары прыйшоў да фініша першым, важна, які час паказалі канькабежцы. Калі ўсе спартсмены выступяць, вызначаецца ўладальнік лепшага часу, ён і становіцца пераможцам. У канькабежным спорце няма папярэдніх забегаў, паўфіналаў і фіналаў — толькі адзін раўнд, у якім удзельнікі паказваюць свой лепшы час.
На старце адзін спартсмен знаходзіцца на знешняй дарожцы, другі — на ўнутранай. Пасля праходжання кожнага круга яны мяняюцца месцамі. У каманднай гонцы пераследу дзве каманды з трох канькабежцаў стартуюць на супрацьлеглых прамых і бягуць усю дыстанцыю па ўнутранай дарожцы.
У канькабежным спорце ёсць адна дысцыпліна, падчас якой на старт выходзяць больш чым два спартсмена — масс-старт. Гэта адзін з самых цікавых, відовішчных і складаных дысцыплін у праграме Алімпійскіх гульняў. Канькабежцы пераадольваюць 16 кругоў, трое лепшых атрымліваюць адзнакі на 4-м, 8-м і 12-м кругах, а таксама на фінішнай прамой. Таму не заўсёды спарстмен, які першым прыехаў да фініша, становіцца пераможцам. Упершыню масс-старт быў прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях 2018 года.
На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў праграме канькабежцаў 14 відаў- па сем у мужчын і жанчын. Мужчыны: 500 м, 1000 м, 1500 м, 10 000 м, масс-старт і камандны пераслед. Жанчыны: 500 м, 1000 м, 1500 м, 3000 м, 5000 м, масс-старт і каманды пераслед.
Нязменныя лідары сусветнага канькабежнага спорту — прадстаўнікі Нідэрландаў. Можна не сумнявацца, што ў Пекіне яны таксама пакажуць сябе ва ўсёй красе. На алімпійскі лёд выйдзе Свэн Крамер, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, спецыяліст на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў. Канкурэнцыю яму саставіць Нільс ван дер Пул, двухразовы чэмпіён свету 2021 году, рэкардсмен свету на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свет Кьелд Найс растопіць лёд на дыстанцыях 1000 і 1500 метраў. Лідарскія пазіцыі не здаюць і галандкі. Каралевай лёду па праву лічыцца Ірэн Вюст, таксама з Нідэрландаў. Самая тытулаваная ўдзельніца Алімпійскіх гульняў мае 11 медалёў. У Пекіне яна можа папоўніць сваю скарбонку. Свае выдатныя здольнасці на алімпійскім лёдзе пакажуць Марціна Саблікава (Чэхія), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, 21-разовая чэмпіёнка свету, спецыялістка на дыстанцыях 3000 і 5000 метраў. Аб сабе заявіць і Брытані Боў (ЗША), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, шасціразовая чэмпіёнка свету, спецыялістка ў бегу на 500 і 1000 метраў.
5 лютага — Жанчыны. 3000м
6 лютага — Мужчыны. 5000м
7 лютага — Жанчыны. 1500м
8 лютага — Мужчыны. 1500м
10 лютага — Жанчыны. 5000м
11 лютага — Мужчыны. 10000м
12 лютага — Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Чвэрцьфінал
Мужчыны. 500м
13 лютага — Мужчыны. Камандная гонка пераследу. 1/4 фіналу
Жанчыны. 500м
15 лютага — Жанчыны. Камандная гонка пераследу. 1/2 фіналу
Мужчыны. Камандная гонка пераследу. 1/2 фіналу
Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал D
Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал C
Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал D
Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал C
Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал B
Жанчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал A
Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал B
Мужчыны. Камандная гонка пераследу. Фінал A
17 лютага — Жанчыны. 1000м
18 лютага — Мужчыны. 1000м
19 лютага — Мужчыны. Мас-старт. 1/2 фіналу
Жанчыны. Мас-старт. 1/2 фіналу
Мужчыны. Мас-старт. Фінал
Жанчыны. Мас-старт. Фінал
Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.