Вы тут

Галоўчанка аб спыненні Літвой транзіту беларускага калію: Меры ў адказ будуць жорсткія


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка распавёў аб запланаваных мерах у адказ беларускага боку пасля спынення транзіту беларускага калію, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сапраўды, літоўскі бок перастаў прымаць нашы цягнікі, якія транспартавалі калій у порт Клайпеды для адгрузкі. Меры ў адказ будуць жорсткімі. Мы, як прынята гаварыць, адкажам сіметрычна. Рашэнне прынята, яно закране чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы, — сказаў Раман Галоўчанка. Мы прапанавалі літоўскім калегам дыялог па гэтым пытанні, дзверы ніколі не зачыненыя. Мы звярнуліся з прапановай у прававым полі правесці кансультацыі і вызначыць далейшыя нашы ўзаемаадносіны. На нашу думку, Літва, прыняўшы такое рашэнне ў аднабаковым парадку, парушыла міжурадавае пагадненне аб чыгуначных зносінах, не кажучы аб дакументах, якія рэгулююць пытанні транзіту для краін, якія не маюць выхаду да мора. Мы прапанавалі варыянт. Калі нам не адкажуць, у бліжэйшыя дні ўвядзем меры ў адказ».

Прэм’ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што эканоміка Літвы зараз нясе страты з-за прынятага рашэння, у прыватнасці транспартны сектар (чыгунка, порт). «Мы даўно да гэтай сітуацыі рыхтаваліся, свае пастаўкі пераарыентавалі. За кошт больш доўгага лагістычнага пляча ў РФ нашы вытворцы крыху страцілі ў маржынальнасці, але яна будзе кампенсавана ростам сусветных цэн. Так што мы, па сутнасці, нічога не страцілі, страціла эканоміка Літвы». Больш за тое, мы спаганяем усе штрафы, якія нам належаць за скасаванне кантрактаў на перавозку з іх боку. Адпаведныя іскавыя заявы пададзены. Спаганяем з іх у тым ліку ўпушчаную выгаду. Гэта вялікія сумы", — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».