Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Можа з'явіцца шанц рушыць наперад па кар'ернай лесвіцы. Атрымаеце нямала спосабаў дабіцца жаданага — было б што жадаць. У аўторак пастарайцеся пазбягаць сварак і канфліктаў і не заўважаць выпады нядобразычліўцаў. У нядзелю варта адпачыць далей ад дому, пажадана змяніць абстаноўку як мага больш кардынальна.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Аўторак вельмі ўдалы дзень для заключэння здзелак, вы таксама будзеце вельмі пераканаўчыя на перагаворах і нарадах. У чацвер старанна правярайце інфармацыю, ёсць верагоднасць недакладнасцяў і памылак. Не варта адпраўляцца ў камандзіроўку. Пастарайцеся рэальна ацаніць сілы і не ўзвальваць на сябе занадта вялікі аб'ём работы. У нядзелю добра было б пабыць дома, выспацца і адпачыць.


БЛІЗНЯТЫ. Добры тыдзень, калі вы максімальна выкарыстаеце ўсе яго магчымасці — для творчай самарэалізацыі і дасягнення важных мэт. Пятніца спрыяльная для такіх спраў, якія можна хутка скончыць. У суботу парадуюць стасункі з сябрамі. У нядзелю нечаканая інфармацыя абяцае вас акрыліць.


РАК. Тыдзень запатрабуе мінімальнага напружання, ды толькі ў той момант, калі трэба будзе проста не выпусціць свой шанц. У панядзелак удалыя будуць дзелавыя сустрэчы, неабходная інфармацыя прыйдзе своечасова. Чакаюцца пазітыўныя змены на прафесійнай ніве і ў асабістым жыцці. Толькі памятайце: там, дзе няма прамога рашэння, як правіла, дапамагае дыпламатычнасць і гатоўнасць да кампрамісу. У пятніцу выключыце нават мінімальную праяву агрэсіі. Толькі прыязнасць зможа вырашыць праблемы.


ЛЕЎ. Тыдзень у цэлым спрыяе размеранаму вядзенню спраў, руху наперад у прафесійнай сферы, умацаванню сваіх пазіцый. Не варта планаваць спатканняў з незнаёмцамі, сумоўі і ўвогуле нічога кардынальна новага. Задавольвайцеся пакуль тым, што маеце. Самы час разабрацца з даўгамі і фінансамі, урэгуляваць адносіны з партнёрамі. Назапасьце цярпення, будзьце больш сціплыя. Паспрабуйце стрымліваць раздражненне ў выхадныя. Магчымы праблемы і неразуменне ў сям'і.


ДЗЕВА. Пачатак тыдня будзе складаным часам, аднак вырашальным для вашай кар'еры і адносін з начальствам. Зоркі рэкамендуюць паказаць ва ўсім бляску свой прафесійны ўзровень. Перамогі, заваяваныя на гэтым тыдні, забудуцца няхутка. У чацвер беражыце сілы, бо любая, нават самая звычайная праца, можа адабраць шмат энергіі. У выхадныя аддайце перавагу пасіўнаму адпачынку, але прагуляцца было б добра.


ШАЛІ. Вы цяпер рашуча ідзяце да сваёй мэты. Упэўненасць надае сілы. Душэўная раўнавага дазваляе не турбавацца пра будучыню. Прыслухайцеся да ідэй калег — яны могуць аказацца карыснымі. Падумайце пра ўкладанне грошай у адукацыю, сваю ці дзяцей. Надайце сабе дастаткова часу, каб адкрыць новую крыніцу натхнення.


СКАРПІЁН. Даверцеся інтуіцыі і ідзіце бясстрашна наперад. Вас чакае праца і заробак вашай мары. Атрымаеце менавіта тую дзелавую прапанову, якая цалкам задаволіць. Памятайце, што супярэчнасці з'яўляюцца рухальнай сілай развіцця. Канец тыдня — спрыяльны час для пазбаўлення ад шкодных звычак.


СТРАЛЕЦ. Выдатны тыдзень для смелых і энергічных дзеянняў. Спрыяльная абстаноўка для кар'ернага росту. Вам не давядзецца асабліва задумвацца над тым, што рабіць і як сябе паводзіць, вы выдатна ўсё ведаеце, сумневы не патурбуюць. У сераду з'явіцца добры шанц прадэманстраваць навакольным пару-тройку найлепшых якасцяў. У выхадныя дні верагодныя цікавыя знаёмствы, не варта праводзіць гэты час дома.


КАЗЯРОГ. Цяпер неабходны рашучыя дзеянні, а вы, здаецца, усё ніяк не можаце разабрацца ў сабе. Пастарайцеся сабрацца і выпрацаваць хоць нейкі план. Менш займайцеся руціннай працай і больш увагі ўдзяліце творчасці, бо імправізацыя акажацца значна больш карыснай, чым дакладны разлік. У чацвер можаце разлічваць на падтрымку сяброў, а ў суботу будзьце асцярожныя: рызыка спакушэння і падману.


ВАДАЛІЎ. У першай палове тыдня вас чакаюць сустрэчы, паездкі па справах і іншыя падобныя клопаты. Некаторым прадстаўнікам знака захочацца скінуць з сябе груз абавязкаў, вельмі надакучыць вучыцца ці працаваць. На шчасце, да канца тыдня гэта пройдзе. Другая палова можа падарыць магчымасць з'ехаць далей і змяніць абстаноўку.


РЫБЫ. Спадарыня Фартуна вырашыла ўсміхнуцца вам: гэты тыдзень, хутчэй за ўсё, мае быць менш напружаным, чым мінулы. З'явіцца і вольны час, і магчымасць крыху адпачыць. Толькі трымайцеся далей ад сумнеўных кампаній. Часцей майце стасункі з даўнімі сябрамі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.