Вы тут

Віктар Лісковіч: Навука — магутны рэсурс эканамічных пераўтварэнняў


Днямі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч прымаў удзел у рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Дню беларускай навукі, стагоддзю Беларускай акадэмічнай навукі і Інстытута беларускай культуры, якое прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Ад імя Старшыні Савета Рэспублікі старшыня профільнай камісіі павіншаваў удзельнікаў сходу з прафесійным святам — Днём беларускай навукі.

— Навука з’яўляецца найважнейшым рэсурсам развіцця нацыянальнай эканомікі, медыцыны, адукацыі і сацыяльнай сферы. Праца навукоўцаў — гэта залог росквіту і моцы нашай Айчыны. Ад іх дасягненняў непасрэдна залежаць эканамічны рост, якасць жыцця людзей, — акцэнтаваў увагу сенатар. 

Ён падкрэсліў, што беларускія навукоўцы развіваюць самыя перспектыўныя кірункі ў навуцы, распрацоўваюць найноўшыя тэхналогіі, якія шырока ўкараняюцца ў прамысловасці, будаўніцтве, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, спрыяюць выпуску высакаякаснай прадукцыі, канкуруючай на сусветных рынках.

Адзначыў старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі і асаблівую ўвагу, якая надаецца навуцы ў нашай краіне, падтрымцы маладых даследчыкаў.

— Кіраўніцтвам краіны створаны трывалыя заканадаўчыя асновы для дзейнасці навукоўцаў, навуковых арганізацый. Прынцыпова важную ролю ў гэтым адыгралі законы і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы, развіццю і стымуляванню навукі і інавацыйнай дзейнасці, — перакананы Віктар Лісковіч. 

Ён нагадаў: сфарміраваны і паспяхова працуюць буйныя айчынныя навукова-даследчыя школы, важнае месца займаюць універсітэты, якія генеруюць перадавыя веды, укараняюць інавацыйныя распрацоўкі і забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для апераджальнага развіцця навукі і тэхналогій.

— У Год гістарычнай памяці навуковая грамадскасць павінна актыўна і паслядоўна праводзіць у жыццё асноўныя вынікі сваіх даследаванняў, захоўваючы пераемнасць, прыярытэт грамадскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, — падкрэсліў сенатар. 

Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і падзякі Старшыні Савета Рэспублікі. А таксама пажадаў усім прадстаўнікам навуковай грамадскасці захавання перадавых пазіцый у фундаментальных і прыкладных даследаваннях, адкрыцця новых навуковых гарызонтаў і перспектыў на карысць Радзімы і беларускага народа.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?