Вы тут

Алімпійскі дзённік. Беларусы набіраюцца сіл, а расіяне ствараюць сенсацыі


У алімпійскім Пекіне працягваюць разыгрывацца медалі па розных відах спорту. У нядзелю 6 лютага беларускія спарстмены не стартавалі. Але сёння адбылася падзея, якая не можа пакінуць раўнадушным ні аднаго аматара спорту. 


Фота: БелТА

Герой дня — расійскі лыжнік Аляксандр Бальшуноў, алімпійскі чэмпіён у скіятлоне. Дыстанцыю ў 15 кіламетраў класічным і каньковым ходам ён пераадолеў за 1 гадзіну 16 хвілін 9,8 секунды. На адным са спускаў спартсмен упаў на спіну, але гэта не перашкодзіла яму стаць пераможцам. Цяпер у Аляксандра ёсць поўная калекцыя залатых медалёў з галоўных лыжных стартаў — Тур дэ Скі, Кубак свету, чэмпіянату свету і Алімпійскіх гульняў. Важна, што галоўныя медалі галоўных турніраў спартсмен сабраў за адзін алімпійскі цыкл. 

Сярэбраным прызёрым сённяшняй гонцы стаў расіянін Дзяніс Спіцоў, які ўступіў суайчынніку 1 хвіліну 11 секунд. Замкнуў тройку прызёраў фін Ійва Нісканен, які адстаў ад Аляксандра Бальшунова на 2 хвіліны 0,2 секунды.

У лыжных гонках лідарамі лічацца нарвежскія спарстмены. Але адзін з галоўных фаварытаў гонкі нарвежац Ёханэс Хёсфлот Клеба ў выніковым пратаколе размясціўся толькі на 40-ым радку. 

А ў фігурным катаніі ў самым разгары камандны турнір. Пасля сённяшніх кароткіх праграм у жачын і адвольных у мужчын у лідары турніру выйшлі расійскія спартсмены. Яны набралі 45 балаў і на тры балы абышлі зборную ЗША. На трэцім месцы каманда Японіі (39 ачкоў). Камандны турнір па фігурным катанні скончыцца ў панядзелак адвольнымі праграмамі ў спартыўных пар, танцах на лёдзе і жаночым адзіночным катанні. У аўторак, 8 лютага, пачнецца мужчынскі турнір, у якім Беларусь прадставіць Канстанцін Мілюкоў.

Сёння быў разыграны першы камплект медалёў у сноўбордзе. Алімпійскай чэмпіёнкай у слоўпстайле стала новазеландка Зоі Садоўскі-Сінатт. У сваёй лепшай спробе яна набрала 92,88 балаў. Другое месца заняла амерыканка Джулія Марына (87,68 ачка), а замкнула першую тройку Тэс Коадзі з Аўстраліі (84,15). Для 20-гадовай Зоі Садоўскі-Сінат гэта другі алімпійскі медалі. На Гульні ў Пхенчхане яна заваявала бронзу. 

Лідарства ў медальным заліку Гульняў у Пекіне заняла каманда Нарвегіі, якая мае два залатых медалі.Беларускія спартсмены працягнуць барацьбу за медалі ў панядзелак. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».