Вы тут

Новыя выставы ў Новым годзе


Крымскія майстрыхі Ніна Барысюк і Людміла Цімашчук з Краснаперакопска ўшанаваны граматамі ды рыхтуюцца да новых выстаў


Ніна Барысюк (у цэнтры, у санках) на Каляды з сяброўкамі ў Краснаперакопскім Палацы культуры

На пачатку года майстрыхі ўшанаваны граматамі суполкі, у якой актыўна працуюць: Крымскай рэспубліканскай культурна-асветніцкай грамадскай арганізацыі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай. Мы адзначылі сябровак за іх плённую творчую працу, за зберажэнне і папулярызацыю беларускай культуры ў Крыме.

Адметныя пано і цэлыя мастацкія карціны з выкарыстаннем саломкі робіць Ніна Барысюк. Пра творчасць Людмілы Цімашчук (стварае прыгожыя габелены), яе родавыя карані з Вілейшчыны мы пісалі трохі летась: “«Крымка» помніць пра Журыхі” – ГР, 25.03.2021). Абедзве майстрыхі ўжо рыхтуюцца да выставы, якая пройдзе на фестывалі беларускай культуры “Пад заступніцтвам Еўфрасінні Полацкай”. Плануем правесці фэст у Еўпаторыі 5 чэрвеня (у дзень памяці святой, ладзіць яго суполка будзе ў другі раз). Работы Ніны Барысюк – найлепшыя з больш чым 80 – прадставім у выставачнай зале Культурна-этнаграфічнага цэнтра “Текие дервишей” у Еўпаторыі. А габелены Людмілы Цімашчук размесцім у Зале Дружбы еўпатарыйскай Бібліятэкі імя Лесі Украінкі.

Адзначу, што 2022-гі ў Расіі аб’яўлены Годам народнага мастацтва і нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў Расіі. То я ўпэўнена, што і да творчасці нашых землякоў-супляменнікаў будзе ў краіне яшчэ большы інтарэс. А пра таленавітую крымскую беларуску Ніну Барысюк, яе родавыя карані (са Слонімскага раёна Гродзеншчыны) плануем расказаць асобна.

Дзіна Шаўчэнка, кіраўніца суполкі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай, г. Еўпаторыя

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Новыя выставы ў Новым годзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».