Вы тут

Зборнік вершаў Віктара Шніпа пабачыў свет ў Выдавецкім доме «Звязда»


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга знакамітага паэта і празаіка Віктара Шніпа «Васільковы мёд». Разам сабраны паэтычныя творы, які напісаны на працягу амаль паўвекавой літаратурнай дзейнасці таленавітага майстра беларускай паэзіі. 


«Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы,/ Дзе рэчышчы сцяжын не зараслі ў лугах,/ У агародчыках красуюцуь касачы, / Буслы/ на захад/ сонца коцяць па дубах./ У сэрцах ёсць таксама вёска Пугачы,/ Таму сцяжыны не губляюцца ў лугах,/ У агародчыках красуюць касачы, / Буслы/ на захад/ сонца коцяць па дубах»... Верш гэты — як прывітанне з 1980-х гадоў. Напісаны 29 красавіка 1980 года... Многія старонкі выбранай паэзіі з кнігі «Васільковы мёд» — вершы пра родную вёску, пра родную Валожынскую старонку, пра бацькоў. Віктар Шніп па духу, творчаму менталітэту, застаючыся, несумненна, паэтам арыгінальным, — мастак слова, які вельмі блізкі народнаму паэту Беларусі Рыгору БАРАДУЛІНУ. На крайні выпадак такое складвецца ўражанне, калі чытаеш многія шчымлівыя, пранізлівыя радкі пра бацькаўшчыну, пра родных творцам людзей. «Плача маці», «Дарога да маці», паэтычны цыкл «Хата», у якім Віктар Шніп «расшыфроўвае» сваё ўласнае светабачанне тых «аб’ектаў», якія босымі нагамі з дзяцінства пройдзены, рукамі пакратаны, вачыма прынятыя ў сэрца, у душу... «Хата» — гэта «Падмурак», «Сцены», «Дзверы», «Вокны», «Страха», «Гарышча», "«Комін», «Падлога», «Столь», «Печ», «Парог», «Сенцы», «Ганак». Чытаючы такія «партрэты жыцця», неўпрыкмет вяртаешся да роднай хаты, роднага бацькоўскага парога, вяртаешся памяццю ў ранейшыя гады, у атмасферу, якая цябе выхоўвала, пеставала, якая фарміравала цябе як асобу. 

Паэзія Віктара Шніпа — той трывалы востраў прыцягнення да вёскі, востраў філасофскага асэнсавання вясковага жыцця як эпіцэнтра, пазбаўляючыся якога мы спакваля, а часам і вельмі хутка шмат што страчваем. Дык, можа быць, пакінем хаця б у памяці гэты родны «востраў вясковасці»..?

Набыць кнігу Віктара Шніпа «Васільковы мёд» можна ў мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, прапсект Незалежнасці, дом 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».