Вы тут

Ігар Петрышэнка, намеснік прэмер-міністра: «Беларусам неабходна захаваць гістарычную праўду і данесці яе да нашчадкаў»


Такі пункт гледжання віцэ-прэмер выказаў на пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства культуры, перадае БелТА.


«Гаворачы аб правядзенні Года гістарычнай памяці, нельга не закрануць работу музейных устаноў як захавальнікаў і праваднікоў нашай гістарычнай спадчыны. Невыпадкова ж у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь уключаны нормы аб забеспячэнні дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, цяпер, калі робяцца спробы перапісвання гісторыі, скажэнні і замоўчвання асобных эпізодаў той вялікай вайны, гэта норма жыццёва неабходна. «Мы павінны захаваць гістарычную праўду і данесці яе да нашчадкаў. Такая задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы, і ў яе рэалізацыю павінны ўключыцца усе нашы музейныя ўстановы, пачынаючы ад нашых вядучых і заканчваючы школьнымі», — сказаў намеснік прэмер-міністра.

Ён дадаў, што музеі павінны не проста ўдзельнічаць у мерапрыемствах Года гістарычнай памяці, але і ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай акадэміяй навук адукоўваць жыхароў краіны.

«Гісторыя краю, гісторыя стварэння арганізацый і ведамстваў, уклад вядомых землякоў — уся інфармацыя аб малой радзіме, якая збіраецца і захоўваецца рэгіянальнымі музеямі, таксама павінна быць уключана ў экскурсійныя праграмы, пазнавальныя і іншыя разнастайныя праекты сумесна з установамі адукацыі і рознымі арганізацыямі», — растлумачыў намеснік прэмер-міністра.

Ігар Петрышэнка лічыць, што беларускім музеям неабходна ісці ў нагу з часам і развіваць новыя формы работы. Не менш важна, на думку намесніка кіраўніка ўрада, развіваць маркетынгавыя стратэгіі, якія дадуць магчымасць прыцягнуць наведвальнікаў.

«Не трэба забываць і аб інтэрактыўных выстаўках у саміх музеях. Кожнай установе неабходна выбудоўванне маркетынгавай стратэгіі. Ад гэтага залежыць захаванне цікавасці наведвальнікаў і эфектыўнасць данясення ведаў і інфармацыі», — сказаў Ігар Петрышэнка.

«У Год гістарычнай памяці хочацца адзначыць важнейшую для сферы культуры тэму аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Гісторыка-культурная спадчына як канцэнтрацыя і адлюстраванне гістарычнай памяці зяўляецца асновай фарміравання самасвядомасці беларусаў і дазваляе забяспечыць пераемнасць духоўных каштоўнасцяў. На аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў штогод выдзяляюцца сродкі з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Таксама выдзяляюцца сродкі на капітальныя і бягучыя рамонты», — сказаў І. Петрышэнка.

Ён зазначыў, што Міністэрству культуры ў супрацоўніцтве з аблвыканкамамі неабходна вызначыць фронт работ на тых аб’ектах, аднаўленне якіх патрабуе самых тэрміновых рашэнняў.

«Лічу, што Міністэрству культуры разам з аблвыканкамамі неабходна яшчэ раз правесці рэвізію гэтых аб’ектаў, вызначыць аб’ёмы, віды работ і крыніцы фінансавання на аб’ектах, якія патрабуюць прыняцця неадкладных мер. Вызначыце абекты, да аднаўлення якіх мы можам прыцягнуць інвестараў, прымайце іншыя меры. Я лічу, што ў Год гістарычнай памяці як ніколі актуальна выпрацаваць сістэмныя рашэнні, якія дазволяць захаваць нашу гістарычную спадчыну і цалкам выкарыстаць патэнцыял аб’ектаў», — падкрэсліў намеснік прэмер-міністра.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.