Вы тут

Уначы — да 7 марозу, а ўдзень — да 7 цяпла


Як адзначаюць сіноптыкі, першая палова месяца адзначаецца ападкамі і цяплом, але ўначы будзе сур’ёзна падмарожваць


Пасля праходжання ў суботу праз тэрыторыю нашай краіны чарговай франтальнай сістэмы Беларусь апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Аблокаў стане менш, што прывядзе да таго, што ў выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня начныя мінімумы па краіне будуць апускацца да нуля — мінус 7 градусаў. Але ў той жа час, у дзённыя гадзіны паветра будзе добра прагравацца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

А ў пятніцу, пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Раніцай месцамі магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў.

У суботу ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер Заходняй чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе нуль — мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

Чакаецца практычна без ападкаў у нядзелю, толькі ўначы і раніцай у асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да 7 марозу, удзень — ад мінус 1 градуса да плюс 6.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак, таксама будзе пераважна без ападкаў.

Месцамі магчымы слабы туман. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7 градусаў, удзенеь — 1–7 цяпла. Як адзначылі ў Белгідрамеце, цёплае для лютага надвор’е захаваецца да сярэдзіны тыдня. Напрыклад, у аўторак ўначы чакаецца пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Адносна цёпла стане нават уначы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, удзень — 1–8 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?