Вы тут

Усходні гараскоп на гэты тыдзень


АВЕН. Ёсць верагоднасць дзелавой паездкі, якая спрыяльна адаб'ецца на вашай кар'еры. Ці, магчыма, вас чакае пераезд у іншы горад. Не бойцеся рызыкаваць, ёсць вялікая верагоднасць удачы. Старайцеся менш пра сябе расказваць, гэтая інфармацыя пагражае стаць крыніцай плётак. Прыслухайцеся да інтуіцыі і творча падыходзьце да любой справы, тады ў канцы тыдня адчуеце важкія вынікі.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце не забывацца пра неабходныя справы і тэрміны выканання заказаў. Вас не будуць чакаць вечна. З калегамі праяўляйце дыпламатычнасць і ў той жа час настойлівасць, адстойваючы свае погляды. Не адмаўляйцеся ад дадатковай працы. Калі вы ўсё ж штосьці не паспееце зрабіць за гэты тыдзень, не засмучайцеся, бо вашы магчымасці не бязмежныя. У нядзелю варта схадзіць у госці.


БЛІЗНЯТЫ. Час рухацца наперад, і зараз вы можаце пашыраць свой бізнес або чакаць папаўнення ў сям'і. Спатрэбіцца даволі часта звяртацца да кампрамісных рашэнняў, талент дыпламата на гэтым тыдні будзе шанавацца больш, чым прынцыповасць. Паспрабуйце скласці дакладны план, гэта дазволіць многае паспець. Любімы чалавек парадуе і натхніць. З дапамогай слоў і логікі зможаце дабіцца ад партнёра практычна немагчымага.


РАК. Пачатак тыдня пажадана прысвяціць вырашэнню старых праблем. Гэты тыдзень, хоць і будзе дастаткова напружаным з-за канфліктных сітуацый, але дазволіць аднавіць ранейшыя сяброўскія адносіны з большасцю партнёраў і аднадумцаў. Дзелавыя прапановы акажуцца дастаткова цікавымі, а кантракты — выгаднымі. У выхадныя пабудзьце ў адзіноце.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні пажадана строга прытрымлівацца намечаных планаў. Аднак у панядзелак магчымы зрыў запланаваных сустрэч і перагавораў. У чацвер пастарайцеся згладзіць канфліктную сітуацыю на працы, і ваш аўтарытэт узрасце. У суботу добра было б зладзіць спатканне. Пастарайцеся не крытыкаваць і менш патрабаваць ад партнёра.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні ад вас можа запатрабавацца філасофскі погляд на праблемы і стрыманасць у любых сітуацыях. Аўторак можа скончыцца сваркай, але ў пятніцу вы знойдзеце кампраміс. Празмерныя працоўныя нагрузкі вам зараз супрацьпаказаны.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вы зможаце лёгка кіраваць сітуацыяй, аднак будзеце схільныя занадта ціснуць на навакольных. Надыходзіць час рашучых дзеянняў, наперадзе засталася найважнейшая перашкода, але на гэтым тыдні знікне і яна, і тады шлях перад вамі будзе расчышчаны. Цяпер не існуе нічога немагчымага, таму смела бярыцеся нават за самыя цяжкія справы.


СКАРПІЁН. Чакаецца напружаны і актыўны тыдзень, калі вы зможаце добра зарабіць і падняцца па кар'ернай лесвіцы. Праяўляйце настойлівасць і прытрымлівайцеся ўласных інтарэсаў. Дабрабыт сям'і будзе шмат у чым залежаць ад вашых дзеянняў і рашэнняў. Так што будзьце разважлівыя. І выканайце просьбу каханага чалавека.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні пастарайцеся скласці план дзеянняў і арыентавацца па ім, інакш патонеце ў шматлікіх справах і клопатах. У панядзелак праявіце разумную асцярожнасць, не давайце нагоды для плётак. У сярэдзіне тыдня справам давядзецца прысвяціць шмат сіл і часу, нягледзячы на моцны ўнутраны супраціў. Але перагружаць сябе таксама не варта. У выхадныя трэба адпачываць, а не працаваць.


КАЗЯРОГ. Дзеля дасягнення мэты на гэтым тыдні давядзецца ахвяраваць вольным часам і сваімі планамі. Аднак зможаце добра зарабіць. У сераду варта ўзяць на сябе вядучую ролю, у вас будзе маса магчымасцяў бліснуць талентамі. У пятніцу лепш весці справы сумленна і адкрыта, толькі такім чынам зможаце пазбегнуць праблем.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні не варта занадта спадзявацца на логіку і розум. Пакуль будзеце абдумваць кожную драбнюткую дэталь, натхненне знікне, і ўся канструкцыя разваліцца. Вас чакаюць удалыя сустрэчы і зносіны з важнымі людзьмі ў пятніцу і суботу. Лёс абавязкова чым-небудзь вас адорыць, і ў гэтай сітуацыі галоўная задача — адрозніць падарунак лёсу ад звычайнай выпадковасці. Любыя перамовы акажуцца паспяховымі.


РЫБЫ. Час адзіноты скончыўся. Варта паказаць сябе ў свеце. Наганяйце ўпушчанае, заваёўвайце новыя пазіцыі. Не бойцеся працы, якая на вас навалілася, вы з ёй паспяхова справіцеся. Падумайце пра новыя знаёмствы. Памятайце, што навакольныя будуць удзячныя за клапатлівае і ўважлівае стаўленне, яны не застануцца ў даўгу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».