Вы тут

АНТ пакажа два дакументальныя фільмы пра гісторыю і сучаснасць Беларусі


На наступным тыдні ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ пакажуць два дакументальныя фільмы пра гісторыю і сучаснасць Беларусі і тыя сцэнарыі развіцця падзей, якія маглі б стаць рэальнасцю, але былі разгаданы.


З 21 да 23 лютага ўвазе гледачоў прадставяць трохсерыйны фільм «Адна крымінальная справа». Ён з'явіўся ў выніку супрацоўніцтва тэлеканала са Следчым камітэтам і калегамі з «СБ. Беларусь сегодня». У фільме стваральнікі ў чарговы раз звяртаюцца да падзей 2020 года, каб больш дэталёва пагаварыць пра іх і разабрацца ў асновах і наступствах.

— Наша галоўная думка ў тым, каб распавесці пра людзей, якія ў той перыяд на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі былі гатовыя ісці на крымінальныя дзеянні, паддаўшыся сцэнарыю рэжысёраў звонку, — дзеліцца палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур. — Аднак, выконваючы чужыя загады, многія часта нават не разумелі, для чаго тое здзяйсняюць, але крымінальную ці адміністрацыйную адказнасць давялося панесці кожнаму. У адрозненне ад кіраўнікоў усіх мяцяжоў, якія былі грамадзянамі іншых краін і ў Беларусі, можа, ніколі і не жылі, што засталіся без пакарання. Таму вельмі важна, каб людзі сёння і ў будучым думалі і не паддаваліся на заклікі здзяйсняць злачынствы, бо ніхто не пазбегне адказнасці за садзеянае.

Нагодай для роздумаў і высноў стане таксама і паказ дакументальнага фільма «Паралель Германія», які на АНТ пакажуць у пятніцу 25 лютага. Яго супрацоўнікі тэлеканала зрабілі ў выніку супрацоўніцтва з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. ...Восенню мінулага года на тэлеканале выйшаў спецрэпартаж Ігара Тура «Паралель Польшча», дзе даследавалі зверствы польскіх салдат краёвай арміі на тэрыторыі Беларусі падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Аповеды сведкаў і нашчадкаў тых, каго закранулі згаданыя падзеі, мелі шырокі водгук у глядацкай аўдыторыі. І цяпер, можна лічыць, нас чакае працяг разваг на важную і надзённую тэму — генацыд беларускага народа. Дакументальны фільм «Паралель Германія» наглядна прадэманструе, як паводзілі сябе ў адносінах да беларусаў фашысцкія акупанты і ў чым іх дзеянні вельмі падобныя на тыя, што мы маглі назіраць зусім нядаўна.

— У нашым фільме можна знайсці вельмі-вельмі шмат аналогій паміж тым, як паводзілі сябе фашысты ў 1941—1945 гадах і якія адгалоскі маюць у сучасных рэаліях, — тлумачыць журналіст. — Напрыклад, на акупаваных землях фашысты стваралі ілюзію, быццам беларусы ўдзельнічаюць у кіраванні сваёй дзяржавай. Тое ж прапаноўвалі нашы апаненты ў 2020 годзе, калі гучна гаварылі пра сцэнарый, дзе ўсе мы будзем кіраваць краінай, хоць насамрэч такога і блізка не здарылася б. Як падчас вайны вобраз акупанта прадстаўлялі, нібы гэта нейкі дабрадзей, так і зусім нядаўна ў тэлеграм-каналах нашага яўнага ворага пазіцыянавалі быццам ён нас уратуе і жыццё стане адразу лепшым. Такія паралельныя сюжэтныя лініі ў чарговы раз паказваюць нам, што гісторыя развіваецца цыклічна, і хоць мяняюцца тэхналогіі, пасылы і прынцыпы застаюцца ранейшымі.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.