Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Перыяд напружанай працы. Цяпер неабходна мабілізаваць усе свае сілы і магчымасці для рашучага рыўка. Не зважайце на дробныя няўдачы, яны не змогуць паўплываць на ваш поспех. Варта быць пільным у зносінах і як мага больш сабраным. Не марнуйце час на сацсеткі і пустую балбатню.


Фота: pexels.com'

ЦЯЛЕЦ. Ваша энергія і напор акажуць уплыў на многіх. Жаданне вылучыцца з натоўпу зробіць вас больш яркімі і энергічнымі. Прапановы аб працы могуць пасыпацца як з рога дастатку. Пакідаць старое, звыклае месца пры гэтым не варта, але вось данесці да начальніка думку пра тое, які вы каштоўны і таленавіты супрацоўнік, будзе не лішнім. У выхадныя займіцеся добраўпарадкаваннем дома.


БЛІЗНЯТЫ. Неабходна ўзброіцца фантазіяй і творча рэалізаваць свае смелыя задумы. На гэтым тыдні вы лідар і ідэйны натхняльнік, што дапаможа хутка дабіцца свайго. Тыдзень багаты на падзеі, сустрэчы і ўражанні. Адпачніце ў выхадныя, як вам захочацца.


РАК. Ваш дэвіз — гнуткасць і ўменне дынамічна перастройвацца ў новым становішчы. Але паспрабуйце не пераацаніць свае магчымасці, прыслухайцеся да парад калег. Пабольш часу аддайце зносінам з сябрамі і дзелавымі партнёрамі, гэта адкрые новыя перспектывы.


ЛЕЎ. Добры тыдзень для павышэння патэнцыялу і ўмацавання ўласнага здароўя. Зможаце раскрыць здольнасці і ярка і таленавіта выявіць сваю натуру. Адчуеце прыліў сіл і актыўнасці і таму справіцеся з усякай працай, за якую возьміцеся. Адзінае, ад чаго варта ўстрымацца, дык гэта ад удзелу ў спрэчках і нарадах. На вашым гарызонце можа нечакана з'явіцца ранейшае каханне. Але памятайце, што цяпер выдатны час для разбурэння ўсяго непатрэбнага і састарэлага і стварэння новага.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні добра было б адмовіцца ад вострых адчуванняў: цяга да рызыкі пройдзе, а вось наступствы пагражаюць сапсаваць жыццё надоўга. Зоркі рэкамендуюць кіравацца разумным сэнсам. У сераду непрадбачаныя абставіны могуць сарваць вашы планы. У суботу не варта бурна рэагаваць на крытыку. У нядзелю чалавек, пра якога вы ўжо і думаць забыліся, аб'явіцца, і гэтая сустрэча будзе прыемнай.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вашы славалюбівыя задумы могуць увасобіцца ў жыццё, калі атрымаецца дзейнічаць таемна, акуратна і прытрымліваць язык на людзях. У чацвер не перакладвайце вырашэнне жыццёва важных пытанняў на чужыя плечы. Калі дзейнічаць дыпламатычна, то ў пятніцу зможаце ўгаварыць начальства на што заўгодна. Загадзя падрыхтуйцеся да сяброўскага застолля ў выхадныя.


СКАРПІЁН. За гэты тыдзень вы шмат чаго дасягняце і нават паспееце рэалізаваць практычна ўсе намечаныя планы, толькі старайцеся не мітусіцца і верыць ва ўласныя сілы. Ваш аўтарытэт расце, паступіць нямала выгадных прапаноў. Зможаце зрабіць значны рывок наперад у кар'еры. У зносінах з блізкімі паспрабуйце быць больш мяккімі і ўважлівымі. Выхадныя прысвяціце хатнім клопатам, але без шуму і беганіны.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вас чакае кар'ерны рост, не выпусціце магчымасці. У панядзелак атрымаецца знайсці саюзнікаў у рэалізацыі важнага праекта. У аўторак непажадана планаваць новыя справы. У сераду пастарайцеся апраўдаць давер калег. У пятніцу будзьце карэктныя, інакш вашы рэзкія заўвагі і выказванні ўскладняць адносіны ў сям'і.


КАЗЯРОГ. Час цалкам уключацца ў працоўны рытм і браць адказнасць на сябе. Не тое, каб поспех ад вас адвярнуўся, але, падобна, цяпер яго ўсмешак давядзецца дамагацца працай. У сераду не рабіце паспешных вывадаў, асабліва на аснове плётак. Можаце быць уцягнутыя ў службовы канфлікт. У суботу давядзецца займацца гаспадарчымі пакупкамі ці прыборкай кватэры. Нядзеля падыходзіць для адпачынку ў нефармальнай абстаноўцы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні занятасць на рабоце зберажэ ад неабдуманых учынкаў. Не выключана, вядома, што вы здолееце знайсці гадзінку-другую і ўляпацца ў непрыемнасці, але лепш усё ж такі прысвяціць час плённай працы. Няпроста будзе займацца справамі, для вас нязвыклымі. Запатрабуецца поўная мабілізацыя, уменне хутка цяміць і не менш хутка дзейнічаць. У суботу вялікае значэнне будуць мець сяброўскія адносіны.


РЫБЫ. Падобна, не так даўно вы прынялі важнае рашэнне, і яно ўжо аказвае спрыяльны ўплыў на ваша жыццё. Панядзелак парадуе прэміяй ці ўдалай гутаркай. У аўторак адмоўцеся ад неабавязковых спраў. У суботу ўвагі запатрабуюць дзеці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».