Вы тут

Міншчына адмыслова падрыхтавалася да рэферэндуму


Сёння, 18 лютага, у Мінаблвыканкаме адбылася сустрэча з міжнароднымі назіральнікамі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў — намеснікам дырэктара дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Хаджызада Манучэхра Ахмада і намеснікам кіраўніка штаба Місіі назіральнікаў ад СНД Яўгена Кізяка.


Старшыня Мінскай абласной камісіі па рэферэндуме Аксана Таранда расказала, што на Міншчыне ў сапраўдны час створана 23 раённыя і Жодзінская гарадская выбарчыя тэрытарыяльныя камісіі. Усе ўчасткі гатовыя для датэрміновага галасавання, якое пачнецца ў аўторак, 22 лютага. Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 10.00 да 14.00 і з 16 да 19.00 гадзін. Усяго ў Мінскай вобласці дзейнічаюць 929 участкаў для галасавання.

Назіральнікі атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, што іх цікавілі. У прыватнасці, як будуць галасаваць людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Аксана Таранда адказала, што для тых, хто слаба бачыць, будуць падрыхтаваныя трафарэты. У тым выпадку, калі ўваход на ўчасткі не ўладкаваны пандусамі, спецыяльным абсталяваннем, нямоглым дапамогуць валанцёры. Ну і, канешне, асаблівая ўвага будзе надавацца санітарнай супрацькавіднай бяспецы — маскі, захаванне дыстанцыі, антысэптыкі для апрацоўкі рук, рэгулярнае праветрыванне памяшканняў.

Назіральнікі адзначылі, што Мінская абласная камісія адмыслова падрыхтавалася да правядзення рэферэндуму. А затым яны накіраваліся ў Лагойск, каб ацаніць узровень падрыхтоўкі да падзеі агульнадзяржаўнай значнасці раённай выбарчай камісіі і ўчасткаў для галасавання.

Участак № 6 месціцца ў будынку камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Лагойскі камгас». Уваход у памяшканне абсталяваны пандусамі. Так што сюды могуць заехаць без праблем інваліды. Упрыгожваюць пакой для галасавання дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Мінскай вобласці. У пакоі ёсць уся неабходная інфармацыя па рэферэндуме. Асобны стол — для членаў выбарчай камісіі, на стале ўстаноўлены табліцы з пералікам вуліц, жыхары якіх могуць прагаласаваць. На адлегласці — стол для назіральнікаў. 

Ганна Іванаўна прыйшла пацікавіцца, калі пачнецца датэрміновае галасаванне, а заадно спытаць, якія дакументы неабходна ўзяць для галасавання, пашпарт або падыдуць іншыя, напрыклад, пенсійнае пасведчанне.

Ёй растлумачылі, што сапраўдным будзе любы дакумент, дзе ёсць фота ўласніка.

— Так, да нас звяртаюцца людзі з рознымі пытаннямі, — расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці КУП «Лагойскі камгас» Аляксандр Грачыха, які ўзначальвае ўчастковую камісію. — І мы імкнёмся ім даць вычарпальны адказ. 

Па словах Аляксандра Пятровіча, на ўчастку паклапаціліся аб зручнасцях для выбаршчыкаў, членаў выбарчых камісій, назіральнікаў. Да іх паслуг — бытавы пакой з халадзільнікамі, мікрахвалеўкай, чайнікам, дзе яны змогуць падсілкавацца. Будзе таксама працаваць буфет. А юным грамадзянам, хто прыйдзе галасаваць упершыню , уручаць сувеніры.

Дадам, што на выбарчых участках Лагойска запланаваны таксама выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці, выстаўкі дзіцячых малюнкаў і іншыя мерапрыемствы, якія, бясспрэчна, спадабаюцца грамадзянам.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».