Вы тут

Алімпійскія гульні ў Пекіне афіцыйна закрыліся!


Непрадказальныя, часткова скандальныя, але асболютна незабыўныя — ХХХІІ зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне скончыліся. Цыромонія закрыцця Гульняў прайшла на нацыянальным стадыёне «Птушынае гняздо» ў Пекіне. Чарговыя галоўныя старты чатырохгоддзя сталі гісторыяй. А Пекін стаў першым горадам, які прымаў летнюю і зімовую алімпіяды. 


Закрыліся Гульні не так маштабна і ярка, як адкрыліся. Большасць спартсменаў не сталі чакаць цырымонію закрыцця і з’ехалі з Пекіна. Па правілах арганізацыйнага камітэта, рэкамендавалася пакінуць алімпійскую вёску за два дні пасля заканчэння спаборніцтваў. Але парад атлетаў на «Птушыным гняздзе» прайшоў. Сцяг Беларусі на цырымоніі пранёс канькабежац Ігнат Галавацюк. Разам з калегай па зборнай Ганнай Ніфантавай ён нёс нацыянальны сцяг і падчас адкрыцця Гульняў. 

Рэжысёры шоу зрабілі акцэнт на дасягенні спартсменаў, якія напружана трэніраваліся, каб дасягнуць выніку і зрабіць рэальнасцю сваю алімпійскую мару. На стадыёне былі паказаны відэа самых яркіх момантаў гэтай Алімпіяды. Падчас цырымоніі былі ўзнагароджаны героі аднаго з самага цяжкага і прэстыжнага алімпійскага спаборніцтва — алімпійскага марафона. Для расіяніна Аляксандра Бальшунова золата ў марафоне стала трэцім у Пекіне. Трэці залаты медаль на гэтых Гульнях заваявала і нарвежца Тэрэза Ёохаўг. 

«За апошнія 16 дзён мы захапляліся вашымі выступленнямі, кожны з вас стараўся дасягнуць асабістай вяршыні. Мы глыбока крануты, як вы падбадзёрвалі супернікаў, натхняючы іх паказваць свае лепшыя якасці.

Вы не проста паважалі іншага, падтрымлівалі адно аднаго, абдымалі адзін аднаго, нягледзячы на канфлікты паміж краінамі. Вы пераадолелі ўсе межы, паказаўшы, што ў алімпійскай супольнасці ўсё роўныя, незалежна ад таго, як мы выглядаем, адкуль прыйшлі і ў што верым.

Сіла, якая аб’яднала нас на Алімпіядзе, пераможа ўсе спробы падзяліць нас. Вы даяце свету шанец. Няхай палітычных лідараў ва ўсім свеце натхніць ваш прыклад салідарнасці і міралюбнасці.

Мы жадаем раздзяліць алімпійскі дух з усімі спартсменамі, якім пандэмія перашкодзіла ўвасобіць мару ў жыццё. Наша душа разрываецца, таму што вы не з намі. Але вы заўсёды будзеце належаць да алімпійскай супольнасці», — сказаў Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах, закрываючы Гульні. 

Нязменны элемент цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў — прадстаўленне наступных Гульняў і перадача алімпійскага сцяга. Наступная зімовая алімпіяда пройдзе ў 2026 годзе ў Мілане і Корціна-д’Ампецо. Томас Бах урачыста перадаў алімпійскі сцяг мэрам гэтых італьянскіх гарадоў Джузепе Сале і Джанп’етра Гедыне. 

У чашы «Птушынага гнязда» патух алімпійскі агонь. ХХХІІ зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне афіцыйна скончыліся!

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.