Вы тут

У Вiцебску працуе выстаўка аб злачынствах нацыстаў у гады вайны


У Вiцебскiм абласным музеi Героя Савецкага Саюза Мiная Шмырова працуе выстаўка «Злачынствы нацыстаў i iх памагатых на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны», паведамiлi БелТА ва ўпраўленнi культуры аблвыканкама.


Фота: ФПБ.

Вiцебская вобласць была поўнасцю захоплена гiтлераўцамi ў лiпенi 1941 года — акупацыя працягвалася да лiпеня 1944-га. У гады Вялiкай Айчыннай вайны на тэрыторыi вобласцi была створана сiстэма турмаў i канцэнтрацыйных лагераў. У Вiцебску i яго наваколлях у перыяд акупацыi iснавала пяць буйных лагераў. Самы вялiкi з iх быў створаны ў вераснi 1941 года як лагер для ваеннапалонных Stalag 313. Тут фашысты знiшчылi больш за 80 тысяч ваеннапалонных i цывiльнага насельнiцтва.

Стаўленне акупантаў да беларусаў было вызначана ў плане «Ост». У адпаведнасцi з iм прадугледжвалася фiзiчна знiшчыць цi выселiць 75 % рускiх, беларусаў, украiнцаў, а 25 % анямечыць i ператварыць фактычна ў рабоў. Яўрэi падлягалi пагалоўнаму знiшчэнню. «Нацысцкiя забойцы, ажыццяўляючы злачынную палiтыку генацыду, са страшнай сiлай абрынулi крывавы тэрор на савецкiх грамадзян. За гады акупацыi ў рэгiёне было праведзена больш за 40 толькi буйных карных аперацый. Карнiкi бязлiтасна знiшчалi вёскi, пакiдаючы пасля сябе мёртвую зону. 243 вёскi спальвалiся двойчы, 83 — тройчы, 22 — чатыры разы i больш. Нараўне з карнымi аперацыямi фашысты праводзiлi лакальныя акцыi па пакараннi насельнiцтва за падтрымку партызан, невыкананне распараджэнняў акупацыйных улад.

Пра гэтыя жахi расказвае выстава ў музеi Шмырова. У экспазiцыi ёсць звесткi аб генацыдзе мiрнага насельнiцтва Беларусi i савецкiх ваеннапалонных, копii дакументаў, фатаграфii злачынстваў нацысцкiх акупантаў i раскопак на месцах масавага знiшчэння людзей. На размешчаную ў музеi карту нанесена iнфармацыя аб колькасцi загiнулых у лагерах мiрных жыхароў з указаннем раёнаў. Прадстаўлены i многiя iншыя прадметы, якiя пралiваюць святло на трагедыю ХХ стагоддзя.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны Беларусь панесла вялiзныя людскiя страты, загiнуў кожны трэцi яе жыхар. У гарадах i сельскай мясцовасцi Вiцебшчыны загiнула больш за 150 тысяч чалавек, сагнана ў нямецкае рабства — 68 434. У Вiцебску, якi налiчваў да пачатку вайны каля 200 тысяч насельнiцтва, у дзень вызвалення аказалася ўсяго 118 мiрных жыхароў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.