Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Паспрабуйце па магчымасці спакойна паставіцца да змен, якія адбываюцца ў вашым жыцці. Яны да лепшага, хаця спачатку будзе здавацца, што гэта не так. Тыдзень будзе насычаны падзеямі і схіляе да актыўных і рашучых дзеянняў. Пастарайцеся не правакаваць адкрытага супрацьстаяння і канфліктных сітуацый. Згладжвайце вуглы, праяўляйце дыпламатычнасць.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Вы поўныя сіл і рашучасці, нястрымнае імкненне наперад дазволіць разбурыць на сваім шляху ўсе перашкоды. Некаторыя цяжкасці, якія ўзніклі ў пачатку тыдня, не стануць перашкодай для праявы вашага прафесіяналізму, а вось з уласнай упартасцю давядзецца пазмагацца. Пастарайцеся захоўваць добрыя адносіны з начальствам і калегамі. Калі не згодны з іх меркаваннем, шукайце кампраміс, будзьце карэктныя ў фармулёўках.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні можа з'явіцца нагода задумацца пра сэнс жыцця і здабыць гармонію. Адносіны з навакольнымі палепшацца, вам практычна ва ўсім будзе спадарожнічаць поспех. З'явіцца шмат добрых магчымасцяў для рэалізацыі самых смелых і патаемных планаў і задум. Атрымаецца зрабіць практычна ўсё, за што б ні браліся.


РАК. Пажадана не спыняцца на дасягнутым, а нарошчваць тэмп. Калі будзеце празмерна дбаць пра імгненны камфорт і дабрабыт, то можаце прынесці ў ахвяру рэалізацыю вельмі цікавых і перспектыўных планаў. Прыслухайцеся да парад навакольных, некаторыя з іх лепш прыняць на ўзбраенне. У пятніцу вас чакае прыемная неспадзеўка ў асабістым жыцці.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні даволі цяжка будзе абмяркоўваць пытанні ўзаемадзеяння з дзелавымі партнёрамі, ды і са спадарожнікам жыцця, бо з вашага ці з іншага боку можа выявіцца яркае імкненне да дамінавання. У панядзелак неабходна быць больш уважлівымі і менш марыць, удалымі будуць канструктыўныя дзеянні. У суботу не трэба займацца тым, чым займацца не хочацца. У нядзелю стрымлівайце імпульсіўныя жаданні.


ДЗЕВА. З'явяцца магчымасці для кар'ернага росту. Аднак можа здарыцца інфармацыйная перагрузка. Асцярожней з новымі прывабнымі праектамі, яны могуць адцягнуць вас ад сапраўднага шляху. У панядзелак неспрыяльныя паездкі і дзелавыя сустрэчы. Вучыцеся ўспрымаць па-новаму жыццёвыя сітуацыі і не ўпадаць у роспач ад няўдач. У цэлым тыдзень павінен прынесці добры настрой і паступовы інтэлектуальны ўздым.


ШАЛІ. Прыслухайцеся да сябе, і вы не столькі зразумееце, колькі адчуеце, што рабіць далей, неабходнае рашэнне прыйдзе. Выявіце свае здольнасці і дыпламатычнасць, тады з'явіцца магчымасць рушыць наперад па службе. Калі паступіць цікавая прапанова, не адмаўляйцеся, бо ад гэтага, магчыма, будзе залежаць ваша кар'ера ў найбліжэйшай будучыні. Выхадныя правядзіце спакойна і камфортна, без мітусні.


СКАРПІЁН. Гэты тыдзень будзе поўны разнастайнымі падзеямі і прыемнымі сустрэчамі. Вам можа пашанцаваць, усё залежыць ад таго, да чаго вы імкняцеся ў дадзены момант. Паступяць вельмі прывабныя прапановы, можаце атрымаць працу мары. Паспрабуйце не раздражняцца па дробязях, а ўпарта імкніцеся да вызначанай мэты, і адчуеце, што ў вас выдатны настрой, плечы выпростваюцца, вымалёўваюцца гарызонты.


СТРАЛЕЦ. У найбліжэйшыя дні на вас пагражае абрынуцца шквал падзей, навін, дзелавых сустрэч, таму варта старанна прадумаць і расклад, і імідж. У аўторак хтосьці ці штосьці можа моцна раззлаваць, але не варта гарачыцца, лепш атрымаць з сітуацыі пэўную выгаду, а для гэтага трэба заставацца спакойным. Вы будзеце карыстацца поспехам у супрацьлеглага полу, навакольныя будуць захапляцца і сімпатызаваць вам.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе нялішне падсумаваць тое, што пражыта, і адкрыць для сябе новую старонку на працы і ў асабістай сферы. Мноства інфармацыі складзецца ў новую фармулёўку, якая адкажа на жыццёва важныя пытанні. Пастарайцеся не прагаварыцца пра тое патаемнае, што ў вас на душы: адны могуць не зразумець, а іншыя пазайздросцяць. Часцей усміхайцеся і паспрабуйце ні з кім не сварыцца.


ВАДАЛІЎ. Безумоўна, зараз надыходзіць ваш час. Ён садзейнічае раскрыццю творчага патэнцыялу, назапашванню сіл і энергіі. Але не забывайце пра навакольных, яны могуць трываць ваш эгаізм, але толькі да вызначанай мяжы, не пілуйце галінку, на якой сядзіце. У нядзелю добра было б выбраць пасіўны адпачынак у ціхім і спакойным месцы.


РЫБЫ. На гэтым тыдні не варта праяўляць ініцыятыву і штосьці даказваць. Вам лепш проста назіраць за развіццём сітуацыі і жыццём. У сераду сур'ёзна папрацуйце над сваім эмацыянальным станам, бо пахмурны настрой адштурхне партнёраў. У выхадныя спатрэбіцца падтрымка сяброў і блізкіх. Заадно зразумееце, як яны да вас ставяцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?