Вы тут

Як на рэферэндуме галасуе Слаўгарад


Усмешкамі, добразычлівым словам, песнямі аб любай радзіме сустракалі ў асноўны дзень рэферэндуму яго ўдзельнікаў на Слаўгарадскім участку для галасавання № 1 Магілёўскай вобласці — у сценах СШ № 1. У першай палове дня тут адбыўся канцэрт выхаванцаў раённай дзіцячай школы мастацтваў. А па суседству з актавай залай, якая ўжо па даўняй традыцыі задзейнічаная пад участак для галасавання, размясціўся выязны буфет, які прапаноўваў прысмакі на любы густ. Народ ішоў сем’ямі, з дзецьмі і ўнукамі. 


Алена Васільеўна Смірнова завітала з мужам і ўнукам Іванам. Малому даверылі ўкінуць бюлетэнь у скрыню для галасавання.

— Я настаўніца пачатковых класаў, працую ў Свенскай сярэдняй школе, — расказала пра сябе Алена Васільеўна.— Прыйшлі выказаць сваю пазіцыю. Спадзяемся на светлае будучае, на тое, што не будзе вайны, што яна абыдзе нас бокам, што мы будзем жыць у багатай краіне. 

Яе муж Аляксандр Аляксандравіч, дырэктар Ржаўскай сярэдняй школы, цалкам салідарны з жонкай:

— Галасуем за будучае вось такіх маленькіх дзетак, як наш Іван. Мы людзі сталага пакалення, шмат чаго пабачылі. Хацелася б, каб нашым дзецям і ўнукам, родным і блізкім, асабліва з ліку маладых, жылося нашмат лягчэй. Таццяна Анатольеўна Мацвеева прыйшла галасаваць з дочкамі для таго, як яна сказала, «каб усё было добра ў Беларусі». Дзмітрый Дудко наогул быў нешматслоўны. «Галоўнае, каб не было вайны. Астатняе — перажывём,» — адзначыў ён.

Памяшканне для ўдзельнікаў рэферэндуму аформілі ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі: дзве кабіны для галасавання, спецыяльная прастора для інвалідаў-калясачнікаў, паўсюды дэзсродкі, як таго патрабуе эпідабстаноўка. На сценах — стэнды з неабходнай інфармацыяй і праектам абноўленай Канстытуцыі. Арганізавана невялічкая выстава патрыятычнага кірунку. На палічках партрэты герояў Слаўгарадчыны і Магілёўшчыны, тут жа матэрыялы, распрацаваныя ў рамках акцыі «Мая зямля — Прыдняпроўе». Людзі з цікаўнасцю знаёміліся з усёй гэтай інфармацыяй. Перыядычна да стала, дзе выдавалі бюлетэні, утваралася чарга. Члены камісіі расказалі, што ў суботу быў перыяд, калі за 47 хвілін прагаласавала 47 чалавек.

— Я ў падобных кампаніях з 2006 года, — паведаміла Марына Іванаўна Манжурава, назіральнік ад ветэранскай арганізацыі. — Але, напэўна, упершыню бачу такую актыўнасць. Шмат хто прагаласаваў датэрмінова. Парушэнняў няма, бывае, што чалавек пераблытаў участак і яго няма ў спісках. Але гэта ўсе хуценька вырашаецца, наш старшыня тэлефануе куды трэба і ўдакладняе. Падыходзілі людзі, якія знаходзяцца ў Слаўгарадзе ў камандзіроўцы. Старшыня і з імі ўрэгуляваў працэс. 

Галіна Іосіфаўна Адамчанка, супрацоўніца мясцовага «Жылкамагаса», якая ўпершыню выступае назіральнікам, пераканалася наколькі важная ў яе місія. 

— Назіральнік — прадстаўнік грамадскасці, неабходны для таго, каб засведчыць, што ўсё праходзіць законна, — удакладняе яна. — Каб потым не было галаслоўных заяў. 

З калегамі па назіранні салідарна і Марына Ламачэнка, якая працуе ў прафсаюзе пры раённым аддзеле культуры:

— Людзі на гэты раз больш актыўныя, вельмі арганізаваныя, адказныя. На ўсіх вялікі ўплыў зрабіла вайна ва Украіне. І народ адказна ставіцца да сваіх абавязкаў.

— Знамянальна, што людзі прыходзяць падрыхтаваныя, — заўважае старшыня ўчастковай камісіі Ігар Кавалёў. — Гэта вынік праведзенай работы ў працоўных калектывах, дзе спецыялісты давалі тлумачэнні па ўсіх змяненнях і дапаўненнях. Мы таксама цалкам падрыхтаваліся да розных сітуацый. Напрыклад, для грамадзян у якіх на руках біяметрычныя пашпарты, ёсць счытвальнік, загадзя праверана, як працуе праграма. Нават на той выпадак, калі сувязі не будзе, ведаем куды звярнуцца. Наша раённая камісія прадугледзела гэтыя моманты. 

У дзень рэферэндуму па дамах да выбаршчыкаў сталага ўзросту і тых, хто не ў стане быў прыйсці самастойна, з участка для галасавання № 1 адправіліся тры брыгады. Дарэчы, людзі хваляваліся, тэлефанавалі ўжо з раніцы, каб пра іх не забыліся. 

У выніку на 16.00 у асноўны дзень прагаласавала 70 % з болей чым 2000 замацаваных за ўчасткам чалавек. 

Нэлі ЗІГУЛЯ, фота аўтара

г. Слаўгарад

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.