Вы тут

Работа картак, абмен валют, крэдыты: Белінвестбанк пра бягучую сітуацыю


ААТ «Белінвестбанк» адказала на актуальныя пытанні аб рабоце картак, зняцці наяўных грошай, абмене валют, грашовых пераводах, крэдытаванні, рахунках і ўкладах, паведамілі БелТА ў прэс-службе банка.


Фота: pexels.com

«Абмежаванні, прынятыя адносна банка на мінулым тыдні, былі чаканыя, розныя сцэнарыі пераадолення наступстваў прапрацоўваліся банкам загадзя. Улічваючы наш вопыт работы ў крызісных сітуацыях, у тым ліку летам 2021 года, менеджмент банка мае неабходны прафесійны і практычны вопыт, а таксама экспертызу для работы ў існуючых умовах. Усе абавязацельствы, узятыя на сябе банкам перад сваімі кліентамі, будуць выкананы», — заявілі ў прэс-службе.

Банкаўскія карткі

На тэрыторыі Беларусі ўсе карткі Белінвестбанка прадаўжаюць працаваць. Па-ранейшаму можна разлічвацца імі і знімаць наяўныя грошы. Разам з тым у сувязі з абмежаваннямі плацежных сістэм Visa і Mastercard па гэтых картках Белінвестбанка недаступны плацяжы ў анлайн-сэрвісах, такіх як Яндэкс, OZON, Wildberries, AliExpress і іншых, а таксама з выкарыстаннем такенізіраваных картак Mastercard і Visa ў кашальках Apple Pay, кашалёк Pay™, Samsung Pay, Xiaomi Pay, Garmin Pay, Fitbit Pay, Аплаці™. Банк рэкамендуе выкарыстоўваць для разлікаў у гандлёвых пунктах на тэрыторыі Беларусі плацежныя карткі на фізічных носьбітах, а пры разліках з дапамогай Аплаці™ — QR-код.

Выкарыстанне картак Mastercard і Visa Белінвестбанка за мяжой немагчыма, як і аплата па гэтых картках на замежных сайтах. Усе апісаныя вышэй асаблівасці датычацца і карпаратыўных картак Белінвестбанка Mastercard Business, Visa Business, Visa Platinum Business.

Тым, хто плануе ў бліжэйшы час выезд за межы краіны, рэкамендуецца загадзя зняць неабходную суму наяўных грашовых сродкаў на асабістыя расходы.

Абмен валюты і аперацыі з каштоўнымі паперамі

«Мы прадаўжаем ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыі ў аддзяленнях банка, у банкаматах з функцыяй cash-in, а таксама яны даступны ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання — мабільным дадатку і інтэрнэт-банкінгу», — заявілі ў банку.

Аперацыі куплі-продажу каштоўных папер, аказанне паслуг па брокерскай і дэпазітарнай дзейнасці ажыццяўляюцца ў агульнаўстаноўленым парадку.

Зняцце наяўных грошай

У банку падкрэслілі, што для прадухілення дэфіцыту наяўнасці банкаматная сетка планава загружаецца наяўнымі грашовымі сродкамі і працуе ў штатным рэжыме. «Калі вы сутыкнуліся з тым, што ў банкамаце адсутнічаюць наяўныя грошы, проста знайдзіце бліжэйшы да вас банкамат Белінвестбанка або скарыстайцеся ўстройствамі банкаў-партнёраў для бескамісійнага зняцця наяўных грошай: ААТ «Белаграпрамбанк» і ЗАТ «МТБанк» (па картах Visa і Mastercard). У выпадку, калі вы з’яўляецеся трымальнікам карткі JOKER, «Пенсійнай карткі», «ЭкаЛагічнай карткі», «Карткі балельшчыка», «Сусветная Black», Visa Platinum, Visa Infinite або пакета «Лепшыя гады», «Старт», «Стандарт», «Прэміум», «Люкс», VIP па асноўнай картцы вы зможаце зняць наяўныя грошы без камісіі і ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», — растлумачылі ў прэс-службе.

Грашовыя пераводы

У сувязі з уведзенымі абмежаваннямі валютныя пераводы за мяжу недаступны. Недаступны і сэрвісы міжнародных пераводаў Western Union і «Залатая Карона».

Пры пераводах па картках Visa і Mastercard магчымы адмовы ў абслугоўванні. Пераводы ўнутры банка і па тэрыторыі Беларусі даступны ў поўным аб’ёме ў рублях і ў замежнай валюце.

Крэдытаванне

1 сакавіка 2022 года часова прыпынены прыём заявак ад фізічных асоб на прадастаўленне асобных крэдытных прадуктаў на спажывецкія патрэбы і фінансаванне нерухомай маёмасці. На бягучы момант банк прымае ад кліентаў — фізічных асоб заяўкі на прадастаўленне крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці па ўказе Прэзідэнта ад 4 ліпеня 2017 года нумар 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» і спажывецкіх крэдытаў на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці.

Крэдытаванне юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме.

Рахункі і ўклады

У банку падкрэслілі, што ўсе рахункі кліентаў актыўныя, а размешчаныя на іх сродкі даступны як у аддзяленнях, так і ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання: мабільным і інтэрнэт-банкінгу. «Імі можна спакойна распараджацца ў поўным аб’ёме і праводзіць транзакцыі на тэрыторыі Беларусі. У мэтах арганізацыі работ па падмацаванні пунктаў продажаў неабходным аб’ёмам наяўных грошай, датэрміновае вяртанне адзыўных укладаў, сродкаў з рахункаў „да запатрабавання“ і бягучых рахункаў ажыццяўляецца на падставе папярэдніх заявак, пададзеных у вызначаныя дагаворамі тэрміны. Сродкі прадастаўляюцца на працягу 5 дзён з дня прад’яўлення ўкладчыкам або ўладальнікам рахунку пісьмовага патрабавання аб вяртанні», — гаворыцца ў паведамленні.

У банку запэўнілі, што ўведзеныя абмежаванні не закрануць уклады кліентаў у рублях і валюце. «Усе яны даступны ў поўным аб’ёме — іх можна папаўняць, адкрываць і закрываць. Банк прадаўжае выконваць усе ўзятыя на сябе дагаворныя абавязацельствы. Акрамя таго, дзяржава гарантуе поўную захаванасць грашовых сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і ва ўкладах у банках Беларусі», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Абслугоўванне юрыдычных асоб

Абслугоўванне кліентаў — юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме. Кліентам даступны ўвесь комплекс паслуг па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванне і ўклады. «Для мінімізацыі рызык у сітуацыі рэкамендуецца часова не праводзіць разлікі ў доларах ЗША і еўра ў рамках абслугоўвання вашай арганізацыі ў ААТ „Белінвестбанк“. Пры правядзенні разлікаў у іншых валютах варта выключыць удзел любых фінансавых устаноў і асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, Еўрасаюза, Вялікабрытаніі. Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся да вашага менеджара або кіраўніка пункту продажаў банка», — раяць у банку.

ААТ «Белінвестбанк» — адзін з найбуйнейшых універсальных банкаў краіны, які прадастаўляе поўны комплекс паслуг фізічным і юрыдычным асобам розных форм уласнасці і напрамкаў дзейнасці. Доля дзяржаўнай формы ўласнасці ў статутным фондзе банка складае 99,31 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».