Вы тут

Качанава распавяла пра перспектывы і развіцці аховы здароўя


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава распавяла аб развіцці сістэмы аховы здароўя на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.


«Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам перад сістэмай аховы здароўя, рэалізоўваюцца, але варта ўлічваць, што яны не могуць быць увасоблены за адзін год. Перш за ўсё кіраўнік дзяржавы падкрэслівае важнасць даступнасці медыцыны для нашых грамадзян, атрымання кваліфікаванай дапамогі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У гэтым кірунку сістэма аховы здароўя працуе вельмі эфектыўна. Аднак трэба працягваць гэтую работу, нельга расцягваць на доўгія гады», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, перад галіной стаіць комплексная задача — выратаванне людзей, аказанне кваліфікаванай дапамогі і захаванне кожнага жыцця. «Мы павінны дакладна разумець: чалавек, які звярнуўся, павінен атрымліваць кваліфікаваную дапамогу. Сёння дзяржава робіць усё, што ад яе залежыць: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё сучаснага абсталявання, адкрыццё новых устаноў у сістэме аховы здароўя. У рэспубліцы дзейнічаюць ВНУ і каледжы, у якіх рыхтуюць кваліфікаваныя кадры. Акрамя атрымання неабходных для прафесіі навыкаў неабходна таксама выхоўваць чулае, добрае стаўленне да пацыентаў», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Як адзначыла спікер верхняй палаты, сёлета акцэнт зроблены на шэрагу аспектаў. «Важна вельмі хутка вырашыць задачу па дзейнасці ўніверсітэцкіх клінік. Пачата работа па акрэдытацыі медыцынскіх устаноў, гэта дазволіць выканаць задачу па аказанні кваліфікаванай дапамогі грамадзянам у любым рэгіёне краіны», — звярнула ўвагу яна.

«Калі імпартазамяшчэнне выходзіць на першы план, калі мы павінны забяспечыць медыцынскую дапамогу нашым грамадзянам, распрацоўваць і ўкараняць новыя тэхналогіі і лекавыя прэпараты ўласнай вытворчасці вельмі важна. На гэта былі сёння нацэлены кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, якія прысутнічалі на выніковай калегіі», — заключыла Наталля Качанава.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».