У мінулым годзе валавы ўнутраны прадукт у Кітаі павялічыўся на 8,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам, пры гэтым сярэднія тэмпы росту за два гады склалі 5,1 працэнта. Такія дадзеныя прыводзяцца ў статыстычным бюлетэні нацыянальнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця за 2021 год, які апублікаваны Дзяржаўным статыстычным упраўленнем, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб’ём эканомікі Паднябенай склаў 114,4 трыльёна юаняў (звыш 18 трлн. долараў), і выйшаў на другое месца ў свеце. ВУП на душу насельніцтва склаў 80,97 тысячы юаняў (12,55 тысячы долараў), перавысіўшы сярэдні сусветны ўзровень ВУП на душу насельніцтва.
Валавы нацыянальны даход склаў 113,3 трыльёна юаняў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2020-м на 7,9 працэнта. Агульная прадукцыйнасць працы склала 146,3 тысячы юаняў на чалавека, што на 8,7 працэнта больш, чым у папярэднім годзе.
Пацікавіліся карэспандэнты «МС».
Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.
Распавёў «Звяздзе» Се Сяаюн.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.